Аповесьць мінулых часоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя, стыль
дапаўненьне
Радок 1:
'''«Аповесьць мінулых часоў», «Аповесьць мінулых гадоў»''' ({{мова-ru|«Повесть временных лет»}}) — помнік [[славяне|усходнеславянскага]] летапісаньня, створаны людзьмі блізкімі да [[кіеў]]скіх князёў. Меў тры рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя [[Русь|Русі]] ад [[852 год|852]] [[год|року]] да [[1110]] уключна. Зьбярогся ў розных летапісных зводах (найбольш поўная рэдакцыя ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім]] і [[Лаўрэнцьеўскі летапіс|Лаўрэнцьеўскім]] сьпісах).
 
«Аповесьць мінулых часоў» значна паўплывала на разьвіцьцё ўсходнеславянскага летапісаньня. У наступны час яна ўлучалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасьці своеасаблівых уводзінаў.
Складзеная ў пачатку [[XII стагодзьдзе|XII ст.]], верагодна, манахам [[Кіева-Пячэрская ляўра|Кіева-Пячэрскага манастыра]] [[Нестар]]ам на аснове больш раньніх крьніцаў. Зьбераглася яна ў розных летапісных зводах. Асноўны зьмест твору — палітычная гісторыя ўсходніх славянаў, [[Кіеў]]скай дзяржавы. У «Аловесці...» выкладзеная гісторыя [[Русь|Русі]] ад [[852 год|852]] [[год|року]] да [[1110]] уключна. Грунтоўна ў ёй апісаны пэрыяд княжаньня [[Уладзімера Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]] і 2-я палова [[XI стагодзьдзе|XI ст.]], калі жыў і працаваў Нестар-летапісец.
 
==Рэдакцыі твору==
Асновай твора зьяўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да [[1037]]. Гэтая частка твору была напісаная ў часы княжаньня [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]].
 
Першую рэдакцыю звода зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі [[Нікан]], які працягнуў падзеі да [[1073]], унёс літаратурны запіс аб прызванні варагаў. З [[1061]] ім даюцца дакладныя зьвесткі. Нікан упершыню паведаміў пра [[Менск]] пад [[1067]] і апісаў [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] (магчыма, паводле аповедаў яе ўдзельнікаў).
 
Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага зводу, бо падзеі былі даведзеныя да [[1093]] і дапоўнены наўгародзкімі зьвесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслабленьня [[Кіеўская Русь|Кіеўскай дзяржавы]] імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеўскім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.
 
Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля [[1113]] [[Нестар]] у [[Кіева-Пячэрскі манастыр|Кіева-Пячэрскім манастыры]]. Нестар упершыню паспрабаваў зьвязаць гісторыю ўсходніх славянаў з гісторыяй усяго чалавецтва, стварыў своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.
 
==Структура==
«Аповесць мінулых часоў» пабудаваная на мэтадалягічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н.э. грэцкім гісторыкам [[Палібій|Палібіем]]. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданьне гістарычных укладаньняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі дасьледаваньня, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як і [[Фукідыд]] і [[Арыстотэль]], Нестар асноўную ўвагу надаваў апісаньню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх персанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». З другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай мэтадалёгіі — правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеяньні людзей са спасылкай на Слова Божае. Мэтадалягічная структура летапіснага зводу складаецца з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гісторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасьці, ісьціны і праўды.
 
==Клясыфікацыя==
Беларускі даследчык [[Мікалай Сьмяховіч]] адносіць «Аповесьць мінулых гадоў» да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай верыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элемэнты крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных з іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікацыйную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадзтва.
 
Летапісны звод пабудаваны на прызнаньні заканамернасьці сацыяльнага разьвіцьця і па лягічнай схеме: ад апісаньня падзеі да тлумачэньня прычынаў яе ўзнікненьня, ад тлумачэння прычынаў — да
абагульных высноваў.
 
==Звесткі пра беларускія землі==
Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. ТолькіУ прватнасьці, тут апісаная раздача гарадоў [[Рурык]]ам, удзел палачанаў у паходзе [[Алег]]а на [[Царград]], толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя [[X стагодзьдзе|X ст.]] [[Рагвалод]]а і яго дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасьці князя [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]], апетага ў «[[Слова пра паход Ігаравы|Слове пра паход Ігаравы]]». У ёй прыведзеныя самыя раньнія зьвесткі пра многія беларускія [[места|месты]], пра [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] ([[1067]]).
 
Летапіс зьмяшчае ўнікальныя зьвесткі з гісторыі беларускіх зямель эпохі Старажытнай Русі, асабліва [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. Толькі ў гэтым творы апавядаецца пра полацкага князя [[X стагодзьдзе|X ст.]] [[Рагвалод]]а і яго дачку [[Рагнеда|Рагнеду]], тут падрабязна выкладзеная гісторыя жыцьця і дзейнасьці князя [[Усяслаў Брачыславіч|Ўсяслава Брачыславіча]], апетага ў «[[Слова пра паход Ігаравы|Слове пра паход Ігаравы]]». У ёй прыведзеныя самыя раньнія зьвесткі пра многія беларускія [[места|месты]], пра [[бітва на Нямізе|бітву на Нямізе]] ([[1067]]).
 
==Літаратура==
*Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. с 518-519
*Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.30-32.
 
[[Катэгорыя:Летапісы]]
[[Катэгорыя:Кіеўская Русь]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Полацкага княства]]
 
[[be:Аповесць мінулых часоў]]
[[bg:Начална руска летопис]]
[[de:Nestorchronik]]
[[en:Primary Chronicle]]
[[es:Crónica de Néstor]]
[[fi:Nestorin kronikka]]
[[it:Manoscritto Nestoriano]]
[[ko:원초 연대기]]
[[lv:Pagājušo gadu vēsture]]
[[nl:Nestorkroniek]]
[[pl:Powieść minionych lat]]
[[ru:Повесть временных лет]]
[[sk:Povesť dávnych liet]]
[[sr:Несторова хроника]]
[[sv:Nestorskrönikan]]
[[uk:Повість временних літ]]