Іван Сусанін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя міта: выпраўленьне спасылак
Радок 11:
Савецкі энцыкляпэдычны слоўнік [[1985]] году піша: «Сусанін Іван Восіпавіч (? - 1613) - герой вызваленчай барацьбы расейскага народу пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]], селянін Кастрамскага павету. Узімку 1613 завёў атрад польскіх інтэрвэнтаў у непраходнае лясное балота, завошта быў закатаваны». Словазлучэньне «завёў у непраходнае лясное балота» гучыць, па меншай меры, дзіўна, бо справа было ўзімку. Балоты ўзімку ў Кастрамскім павеце зьмёрзлыя паўмятровым пластом лёду. Патануць у іх узімку ніяк нельга. І заблудзіцца таксама немагчыма, бо атрад на сьнегу павінен за сабой пакінуць такую каляіну, што зваротны шлях можна адшукаць без адмысловых высілкаў. Таксама дзіўна словазлучэньне - «завошта быў закатаваны». Паводле легенды, Сусанін адвёў палкі невядома куды, і, паводле міта, больш ніхто ня бачыў ні палкі, ні самога Сусаніна - як і іх рэштак.
 
У [[1960-я|1960]]-[[1980-я|1980-х]] гадах стваральнікі энцыкляпэдыі ў [[СССР]] разьбіліся на два лягеру - на «лясуноў» і «балотнікаў». Першыя сьцьвярджалі, што Сусанін завёў інтэрвэнтаў у лясы, дзе яны і загінулі. Менавіта так пісаў Савецкі энцыкляпэдычны слоўнік [[1964]] году: «завёў у непраходную лясную глухмень». Аднак іншыя энцыкляпэдысты сьцьвярджалі, што ніякі такі «непраходнай лясной глухмені» ў раёне Кастрамы няма. Тамака вёскі разьмешчаныя максымум у 10 вёрстах адзін ад адной, а таму воінскае падпадзяленьне, да таго ж мелае з сабой запасы правіянта, ніяк ня можа ў такой лесапаласе бясьсьледна зьнікнуць. Гэтыя апанэнты перамаглі, і ўжо ў СЭС 1985 году выданьня даецца іншая вэрсія: «завёў у балоты». Але і Іванаяна непраўдзівая, бо энцыкляпэдысты [[1964]] году сьцьвярджалі: балоты ў Кастраме амаль наскрозь узімку замярзаюць, а таму бессэнсоўна ўзімку кагосьці заводзіць у балоты.
[[Выява:Susanindeath.jpg|thumb|left|300px|Згуба Сусаніна, карціна 19 стагодзьдзя]]