Каўкаскія горы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
стыль
Радок 1:
'''Каўка́з''' — абшар на памежжы [[Эўропа|Эўропы]] і [[Азія|Азіі]], паміж [[Чорнае мора|Чорным]], [[Касьпійскае мора|Касьпійскім]] ды [[Азоўскае мора|Азоўскім]] морамі. Складаецца з Галоўнага Каўкаскага хрыбта і прылеглых раёнаў [[Паўночны Каўказ|Паўночнага]] і [[Паўднёвы Каўказ|Паўднёвага]] Каўказу. Паўночны Каўказ, што разьмешчаны паўночней хрыбта, уключае раўнінныя ([[Кубань]]), и перадгорныя ([[Перадкаўказ]]) землі ды цалкам уваходзіць у склад [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскай Фэдэрацыі]]. Паўднёвей хрыбта ляжыць Паўднёвы Каўказ, дзе разьмешчаныя [[Грузія]], [[Азэрбайджан]], [[Армэнія]]. Абсалютная вышыня 5.642 м. (гара [[Эльбрус]]). Ёсьць радовішчы [[нафта|нафты]].
 
 
'''== Межы''' ==
 
Выразнымі межамі на захадзе і ўсходзе зьяўляюцца Чорнае, Азоўскае і Касьпійскае моры. На поўначы фізыка-геаграфічнай мяжой зазвычай лічыцца Кума-Манычская ўпадзіна, сучаснай адміністрацыйнай — паўночныя межы Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў ды Дагестану. Часам да Каўказу адносяць і Калмыкію. У гісторыка-этнаграфічным пляне мяжу Каўказу можна правесьці па рэках Кубань, вярхоўях Кумы, Малцы і Цераку. Гэта ахоплівае поўдзень Краснадарскага краю, Адыгею, Карачаева-Чаркесію, Кабардзіна-Балкарыю, Паўночную Асетыю, Інгушэція, Чачню і большую частку Дагестану.
 
Больш складана з паўднёвай мяжой Каўказу. Палітычна яна праводзіцца зараз па межах Турэччыны і Ірану з аднаго боку і Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану, з другога. У такім выглядзе гэтая мяжа канчаткова сфармавалася толькі ў 1921 годзе (пасьля перадачы Турэччыне Артвіна[[Артвін]]а, Карса[[Карс]]а і Ардагана[[Ардаган]]а). Правесьці гісторыка-этнаграфічную і моўную мяжу Каўказа шмат цяжэй : гістарычныя землі армянаў цягнуцца далёка на захад і поўдзень, а азэрбайджанцы і зараз насяляюць большую частку паўночна-заходняга Ірану. Найбольш апраўданае ўключэньне ў Каўказ паўночна-ўсходніх раёнаў Турэччыны, дзе і зараз жывуць картвэламоўныя лазы і грузыны і армянамоўныя хемшылы.