Розьніца паміж вэрсіямі «Імпэратар Усерасейскі»

няма апісаньня зьменаў
Тытул імпэратара Усерасейскага быў уведзены пры [[Пётар I|Пятры I]]. Пасьля перамогі ў [[Паўночная вайна|Паўночнай вайне]] і заключэньня [[Ніштацкі мір|Ніштацкага міру]] ў верасьні [[1721]] [[Сэнат (Расея)|Сэнат]] і [[Найсьвяцейшы Сынод|Сынод]] вырашылі паднесьці Пятру тытул [[імпэратар|імпэратара ўсерасейскага]] з наступнай фармулёўкай: "''як звычайна ад рымскага сэнату за выбітныя справы імпэратараў іх такія тытулы публічна ім у дарунак прыношаны і на статутах для памяці ў вечныя роды падпісываны.''"<ref name="shub">[http://historydoc.edu.ru/catalog.asp?ob_no=14205&cat_ob_no=12369 Шубинский С.Н. Исторические очерки и рассказы. – 6-е изд. – СПб., 1911. с. 44 – 51]</ref>
 
22 кастрычніка ([[2 лістапада]]) [[1721]] Пётар I прыняў тытул. [[Прусія]] і [[Галяндыя]] неадкладна прызналі новы тытул расейскага цара, [[Швэцыя]] ў [[1723]], [[Асманская імпэрыя]] ў [[1739]], [[Вялікабрытанія|Злучанае Каралеўства]] і [[Аўстрыйская манархія|Аўстрыя]] у [[1742]], [[Францыя]] і [[Гішпанія]] у [[1745]] і, нарэшце, [[Рэч Паспалітая]] ў [[1764]]<ref name="shub">[http://historydoc.edu.ru/catalog.asp?ob_no=14205&cat_ob_no=12369 Шубинский С.Н. Исторические очерки и рассказы. — 6-е изд. — СПб., 1911, с. 44–51]</ref>. Расійская дзяржава, адпаведна, стала называцца ''Расійскай імперыяй'' (ці ''Рускай імперыяй''<ref>Россія//Большая энциклопедія / под ред. С. Н. Южакова. — СПБ: ПросвѢщеніе, 1903</ref>).
 
[[16 лютага|5 (16) лютага]] [[1722]] Пётар выдаў Загад пра атрыманьне стальцу ў спадчыну, у якім адмяняў старажытны звычай перадаваць сталец прамым нашчадкам па мужчынскай лініі, але дапушчаў прызначэньне спадчыньнікам любога годнага чалавека паводле волі манарха.
7645

зьменаў