Судак (рыба): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: hu:Fogassüllő
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 20:
Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў, пакрытае шчыльнай лускай. Завостраны лыч, на сківіцах і паднябенных касцях іклы. Спіна зяленавата-шэрая, бруха белае, на баках 8 – 12 бура-чорных папярочных палос. У [[Беларусь|Беларусі]] водзіцца ў невялікай колькасці ў буйных рэках і многіх чыстых азёрах. Даўжыня звычайна 50 – 80 см, вага 1 – 3 кг, у іншых краінах сустракаюцца асобнікі даўжэй за 1 м і цяжэй за 12 (да 20) кг. Мяса белае, нятлустае, далікатнае, без дробных костак, з высокімі смакавымі вартасцямі. Утрымлівае 19 % [[бялкі|бялкоў]], 1 % [[тлушч|тлушчу]], добра засвойваецца. Штучна зарыбляюць прамысловыя вадаёмы. У рэстаранах сучаснай Беларусі — адна з найбольш папулярных рыб (пераважна завозіцца). Прадаецца ў свежым, марожаным выглядзе і ў кансервах.
[[Выява:Zander.jpg|leftзьлева|міні|200пкс|Судак]]Існуе велізарная колькасць рэцэптаў прыгатавання, як гарачага, так і халоднага: смажаць (у тым ліку [[шашлыкі]]), вараць, запякаюць, тушаць у [[малако|малацэ]] з [[цыбуля|цыбуляй]], гатуюць пад [[маянэз|маянэзам]], у [[жэле]], гатуюць [[галубцы]] і г.д. Асабліва смачныя заліўныя з судака. Вельмі складаная тэхналогія судака “па-Радзівілаўску” (адна з самых складаных страў літоўска-беларускай кухні). Чысціць судака належыць асцярожна, бо ў плаўніках і жаберных вечках маюцца вострыя калючкі.