Розьніца паміж вэрсіямі «Гаспадарскі суд Вялікага Княства Літоўскага»

д
артаграфія
(Новая старонка: '''Гаспадарскі Суд''' або '''Вялікакняжацкі Суд''' — вышэйшы судовы орган [[Вялікае Княства Літо...)
 
д (артаграфія)
Таксама ён зацьвярджаў пастановы [[камісарскі суд|камісарскіх судоў]].
 
З той прычыны, што да [[1529]] [[год|року]] ў дзяржаве не існавала інстанцыйнага парадку разгляду справаў, да Гаспадарскага Суду мог зьвяртацца любы шляхціц, што вяло да набіраньня значнай колькасьці справаў і валакіты ў іх разглядзе. [[Першы Статут ВКЛ|Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 року]] абмежаваў магчымасьць непасрэднага звароту ў Гаспадарскі Суд і абавязаў зьвяртацца спачатку ў мясцовыя суды паводле іх юрысдыкцыі (прысуду). [[Другі Статут ВКЛ|Статуты 1566]], [[Трэці Статут ВКЛ|1588]] [[год|рокаў]] і соймавыя пастановы [[1542]] і [[1551]] [[год|рокаў]] замацавалі і канкрэтызавалі такі парадак.
 
У якасьці апэляцыйнай інстанцыі Гаспадарскі Суд разглядаў скаргі на пастановы [[замкавы суд|замкавых]], [[земскі суд|земскіх]], [[падкаморны суд|падкаморных]] і [[войтаўска-лаўніцкі суд|войтаўска-лаўніцкіх]] судоў.