Астрыд Ліндгрэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
белмоўныя пераклады
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 24:
Нарадзілася ў сям’і заможнага швэдзкага фэрмэра. Яна была другім дзіцём у сям’і ''Самуэля Аўгуста Эрыксана'' і яго жонкі ''Ханны''. Пасьля школы, у шаснаццацігадовым узросьце Астрыд пачала працаваць журналістам у мясцовай газэце “''Wimmerby Tidningen''”. Але праз два гады яна, цяжарная, уехала ў Стакгольм. Там Астрыд скончыла курсы сакратароў і ў [[1925]] годзе знайшла працу па гэтай спэцыяльнасьці. У [[сьнежань|сьнежні]] [[1926]] года у яе нарадзіўся сын ''Ларс'', але з-за нястачы грошаў Астрыд вымушана была аддаць сына прыёмным бацькам у [[Данія|Данію]]. У [[1928]] годзе яна атрымала працу сакратара ў Каралеўскім Аўтаклюбе, дзе пазнаёмілася са ''Стурэ Ліндгрэнам''. Яны ажаніліся ў [[1931]] годзе, і пасьля гэтага Астрыд змагла забраць Ларса. У [[1934]] годзе нарадзілася дачка ''Карын''.
 
Выбітны твор “Пэпі“Піпі Доўгаяпанчоха” зьявіўся ў [[1945]] годзе. Па словах Астрыд гэты твор зьявіўся дзякуючы выключна дачцы Карын. У [[1941]] годзе яна захварэла і кожны вечар Астрыд расказвала ёй перад сном розныя гісторыі. Аднойчы дзяўчынка заказала гісторыю аб Пэпі Доўгайпанчохе (імя яна выдумала адразу ж). Пасьля гэтага Астрыд пачала складаць гэту гісторыю. Пасьля першай часткі, якая вельмі спадабалася Карын, Астрыд Лінгрэн на працягу наступных гадоў расказвала новыя гісторыі аб рудай дзяўчынцы. У дзесяты Дзень Нараджэньня Карын атрымала створаную маці кніжку аб Пэпі. Адзін экзэпляр рукапісу пісьменьніца даслала ў выдавецтва “''Баньер''”. Але выдавецтву кніжка не спадабалася. Тым не менш, у [[1944]] годзе Астрыд прыняла ўдзел у конкурсе на лепшую кніжку для дзяўчынак, абвешчаны выдавецтвам “''Рабэн і Шогрэн''” і атрымала другую прэмію за апавяданьне “''Брыт-Маргарэт выказвае душу''” і выдавецтва заключыла дамову на яе выдавецтва.
 
Пасьля гэтага да пісьменьніцы прыйшла вядомасьць. З выдавецтвам “Рабэн і Шогрэн” Астрыд працавала да [[1970]] года. За гэты час пісьменьніцы напісала каля васьмідзесяці твораў. Яна стала аўтарам такіх вядомых твораў як “''МалышМалы і Карлсан''”, “''ПэпіПіпі Доўгаяпанчоха''”, “''Міа, мой Міа''” і іншыя.
 
Пісьменьніца атрымлівала як швэдзкія так і замежныя літаратурныя прэміі.