Нэўтрон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: mr:न्यूट्रॉन
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1:
'''Нэўтрон''' — гэта субатамная часьцінка, якая не валодае [[электрычны зарад|электрычным зарадам]] і мае [[маса|масу]], крыху большую за масу [[пратон]]а.
[[ImageВыява:Quark structure neutron.svg|thumbміні|250px250пкс|Кваркавая структура нэўтрона]]
[[Атамнае ядро|Ядры]] ўсіх [[атам]]аў складаюцца з пратонаў і нэўтронаў, якія маюць агульную назву - [[нуклон]]ы. Колькасьць пратонаў у ядры вызначае [[атамны нумар]], а значыць, і [[хімічны элемент]]. Колькасьць нэўтронаў вызначае [[ізатоп]] [[хімічны элемент|хімічнага элемента]]. Напрыклад, вуглярод-12 мае 6 пратонаў і 6 нэўтронаў, у той час як вуглярод-14 мае 6 пратонаў і 8 нэўтронаў.
 
Радок 6:
 
== Стабільнасьць нэўтрона і бэта распад ==
[[ImageВыява:Beta Negative Decay.svg|thumbміні|200px200пкс|[[Дыяграма Фэйнмана]] працэсу нэўтроннага [[бэта распад]]у]]
Калі нэўтрон знаходзіцца па-за межамі ядра (вольны нэўтрон), ён зьяўляецца нестабільным і ягоны час жыцьця складае 885.7±0.8 сэкунд (каля 15 хвілін), пры гэтым, каб стаць пратонам, нэўтрон выпускае [[электрон]] і [[антынэўтрына]]: <math>\hbox{n}\to\hbox{p}+\hbox{e}^-+\overline{\nu}_{\mathrm{e}}</math>. Гэты від распаду, вядомы як [[бэта распад]], магчымы таксама і для нэўтрона, што знаходзіцца ўнутры нестабільных ядраў.