Вікіпэдыя:Вікіфікатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 141:
* Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасьля лічбаў у скарачэньнях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
* Скарачэньні «<nowiki>у т.л.</nowiki>», «<nowiki>т.б.</nowiki>» разгортваюцца ў поўныя.
 
=== Градусы ===
Вікіфікатар расстаўляе прапушчаныя знакі градуса, напрыклад:
* <code>+4 C</code> &nbsp;→&nbsp; <code>+4 °C</code>
* <code>-20 F</code> &nbsp;→&nbsp; <code>−20 °F</code>
Пры гэтым перад знакам градуса ставіцца непарыўны прагал.
 
== Паведамленьні Вікіфікатара ==
 
Паведамленьні Вікіфікатара паказваюцца на ангельскай мове з-за магчымых праблемаў адлюстраваньня кірыліцы ў дыялёгавых вокнаў старых браўзэраў.
 
===Wikificator cannot work in your browser===
''(У вашым браўзэры Вікіфікатар працаваць ня можа)''.
 
Азначае, што ваш браўзэр не падтрымлівае на дастатковым узроўні рэгулярныя выразы. Выкарыстоўвайце іншы браўзэр.
 
===Wikificator will process ALL text on this page. Continue?===
''(Вікіфікатар апрацуе ўвесь тэкст. Працягнуць?)''.
 
Азначае, што рэалізацыя JavaScript у вашым браўзэры не дазваляе апрацаваць толькі вылучаны фрагмэнт. Націсьніце «OK», каб дазволіць Вікіфікатару апрацаваць увесь тэкст.
 
===Wikifikator doesn't work on discussion pages===
''(Вікіфікатар не апрацоўвае гутаркі)''.
 
Вікіфікатар адмаўляецца апрацоўваць тэкст на старонках гутарак (усіх няцотных прастораў назваў і ў праторы 4 «Вікіпэдыя:»), калі знаходзіць у ім больш за адзін подпіс. Ня варта безь неабходнасьці выпраўляць чужыя паведамленьні.
 
Заўвагі:
* вы можаце спакойна вылучыць і апрацаваць сваю рэпліку альбо нават сваю папярэднюю рэпліку
* у выпадку вострай неабходнасьці апрацаваць усю дыскусію можна перайсьці да рэдагаваньня, напрыклад, сваёй асабістай старонкі, скапіяваць тэкст туды, націснуць кнопку Вікіфікатара, а затым перанесьці назад.
 
== Сумяшчальнасьць ==
Калі вы выкарыстоўваеце браўзэр, якога няма ў сьпісе, то, калі ласка, пратэстуйце ў ім работу Вікіфікатара і дадайце яго ў сьпіс.
 
=== Браўзэры, у якіх Вікіфікатар працуе ===
:У браўзэрах, вылучаных курсівам, не падтрымліваецца апрацоўка вылучэньня.
* Firefox 1.x, Firefox 2.x, Firefox 3.x (уключна з Flock 1.x, 2.x)
* ''Galeon 1.2.x'', Galeon 1.3.x
* Internet Explorer 5.5, 6.x, 7.x (уключна з ''Maxthon 1.x'')
* ''Konqueror 3.1.x, 3.2.x, 3.3.x, 3.4.x'', 3.5.x
* ''Mozilla 1.0, 1.2.x'', Mozilla 1.7.x
* Netscape 7.x
* ''Opera 7.x'', Opera 8.x, Opera 9.x
* ''SkipStone 0.8.x''
* [[Safari]] 3 (пад Windows і Mac OS)
* SeaMonkey 1.1.9
 
=== Браўзэры, у якіх Вікіфікатар не працуе ===
* Arachne 1.70
* Internet Explorer 3.x, 4.x
* MATLAB HelpBrowser 6.x
* Netscape 3.x, 4.x
* Opera 4.x
* Safari 1.3
* Google Chrome
 
''далей будзе''