Прыпяцкае Палесьсе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Прыпяцкае Палесьсе''' — фізыка-геаграфічны раён [[Беларускае Палесьсе|Беларускага Палесьс...
 
д шаблён
Радок 2:
 
==Рэльеф==
Нізінная тэрыторыя ўяўляе сабой сыстэму алювіяльных, [[абалона]]вых, азёрна-алювіяльных раўнін зь дзялянкамі водна-[[ледавік]]овых і [[марэна]]вых раўнін, моцна дэнудаваных краявымі ледавіковымі грудамі й градамі[[града]]мі. Характэрна наяўнасьць буйных затарфаваных балотных масіваў і рэшткавых азёр. Азёрна-алювіяльныя раўніны працягнулася на паўночны захад уздоўж ракі [[Арэса]] да возера [[Чырвонае]] і паміж [[Сьцьвіга]]й і Ўбарцю (адносныя вышыні 0,5 — 2 м). Складзеныя пясковымі адкладаньнямі, перакрытымі маламагутным торфам[[торф]]ам. Дзялянкі водна-ледніковыхледавіковых раўнін разьмешчаныя на паўночным усходзе і паўночным захадзе і на левабярэжжа ракі [[Гарынь]]. Паверхня іх ускладненая эолавымі градамі вышынёй 3 — 5 м, асобнымі марэнавымі грудамі, невялікімі лагчынамі. Даліна Прыпяці ўлучае [[абалона|абалону]] і дзьве надабалонавыя тэрасы. Шырыня нізкай, забалочанай абалоны ад 2 — 3 да 8 — 9 км, пры ўпадзеньні Піны і Гарыні да 16 — 18 км. Першая алювіяльная надабалонавая тэраса плоская, месцамі ўскладненая эолавымі ўтварэньнямі, складзеная сярэдне- і дробназярністымідробназярновымі пяскамі. Другая (вышыня над зрэзам вады 7 — 15 м, шырыня ад 200 — 500 м да 18 км) — цокальная плоска-хвалістаяплоскахвалістая, ускладненая эолавымі грудамі й градамі, рэшткамі марэнавай раўніны. Характэрныя адкрытыя травяныя балоты.
 
==Глебы==
Характэрна стракатасць і мазаічнасьць глебаў ([[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістыя]], [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотныя]], [[дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы|дзярновыя забалочаныя]], [[абалонавыя глебы|абалонавыя]] і іншых).
 
==Гідрагарфія==
Радок 11:
 
==Расьліннасьць==
Лясістасьць у [[Жыткавіцкі раён|Жыткавіцкім раёне]] да 57 %, на поўначы [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага]] да 69 %, у [[Пінскі раён|Пінскім]] да 32 %. Пераважаюць [[хваёвыя лясы|хваёвыя]] (на выдмах), шырокалістава[[шыракаліста-хваёвыя лясы|шыракаліста-хваёвыя]], [[чорнаалешнікі|чорнаалешнікавыя]] лясы і [[дубровы]]. У паніжэньнях [[бярэзьнікі|пухнатабярозавыя]] і чорнаалешнікавыя лясы. Пад балотамі каля 23 % тэрыторыі (1/3 зь іх асушаюцца), пераважаюць нізінныя. Найвялікшыя балотныя масівы: [[Паддубічы]], [[Выганашчанскае балота]], [[Грычын]], [[Булеў Мох]], [[Хольча]], [[Аброўскае балота]], [[Межч]]. У [[абалона]]х зёлкавыя гідрамэзафітныя лугі зь дзялянкамі асотавых і абалонавых дуброўдуброваў, сустракаюцца буйназлакавыя мэзагідрафітныя лугі. Пад сельскагаспадарчымі ўгодзьдзямі каля 30 % тэрыторыі. У межах Прыпяцкага Палесься [[Прыпяцкі ляндшафтава-гідралягічны запаведнік]], [[Целяханская запаведна-паляўнічая гаспадарка]], 8 заказьнікаў.
 
==Крыніцы==
*Природа Белоруссии. Популярная энциклопедия. — Мн.: БелЭн 1986. — 600с.: ил.
 
{{Фізыка-геаграфічныя правінцыі Беларусі}}
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]