Аршанска-Магілёўская раўніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д шаблён
д артаграфія
Радок 1:
'''Аршанска-Магілёўская раўніна''' — [[раўніна]] ў [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай]] і на крайнім паўднёвым усходзе [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]] абласьцей [[Беларусь|Беларусі]]. Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход больш за 200 км, з захаду на ўсход ад 50 км да 120 км. Вышыня 150 — 200 м, адносныя перавышэньні над суседнімі раўнінамі на захадзе і поўдні 40 — 50 м.
 
Паверхня плятопадобная, месцамі хвалістая, з агульным нахілам да поўдня. Уздоўж Дняпра, Проні і Сажа пясковыя [[зандры|зандравыя]] раўніны і [[абалона|надабалонавыя]] тэрасы, паверхня якіх месцамі ўскладненая выдмамі і [[камы|камамі]]. Часта сустракаюцца суфазіёныясуфазійныя западзіны, на паўднёвым усходзе — карставыя варонкі.
 
Галоўныя рэкі: [[Дняпро]] (ад [[Ворша|Воршы]] да [[Магілёў|Магілёва]]), [[Проня]] з [[Бася]]й і [[Раста]]й, [[Сож]] з [[Волчас]]ам, [[Лабжанка]]й і [[Сянна]]й. На поўдні цякуць правыя прытокі [[Бесядзь|Бесядзі]] — [[Жадунька]] з [[Крупня]]й, [[Дзяражня (прыток Бесядзі)|Дзяражня]].