Розьніца паміж вэрсіямі «Яловыя лясы»

д
артаграфія
д (стыль)
д (артаграфія)
'''Яловыя лясы''', '''ельнікі''' — вечна зялёнызялёныя [[лес|лясы]] з панаваньнем у дрэвавым ярусе [[елка|елкі]]. Распаўсюджаныя ў [[Эўропа|Эўропе]], [[Азія|Азіі]] і [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]]. Бываюць чыстыя і мяшаныя зь іншымі іглічнымі і ліставымі пародамі яловыя лясы.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] яловыя лясы займаюць плошчу каля 6,9 тыс. км², што складае каля 9,6 % усяго лесапакрытага абшара краіны. Часьцей за ўсё ельнікі сустракаюцца на поўначы Беларусі (прыкладна 70 % усіх яловых лясоў краіны), дзе займаюць тэрыторыі, складзеныя гліністымі і суглінкавымі горнымі пародамі. У кірунку з поўначы на поўдзень яловыя лясы істотна зьмяняюцца. Напрыклад, цёмна-іглічным ельнікам паўночнай часткі Беларусі ўласьцівыя ў першым і другім ярусах [[бяроза]] і [[асіна]], у падлеску — [[ядловец]]. У больш паўднёвых раёнах краіны ў першым і другім ярусах яловых лясоў зьяўляецца [[дуб]], [[ясень]] і [[граб]], а ў падлеску - [[ляшчына]] і [[ракітнік]].