108 354
зьмены
(Новая старонка: '''Падзолісты працэс''' — глебаўтваральны працэс, што працякае ва ўмовах прамыўнога або частк...) |
д (дапаўненьне) |
||
'''Падзолісты працэс''' — глебаўтваральны працэс, што працякае ва ўмовах прамыўнога або часткова прамыўнога воднага рэжыму пад іглічнымі лясамі на некарбанатных мацярынскімх пародах. У выніку адміраньня дрэвавай расьліннасьці [[год|штороку]] на паверхні [[глеба|глебы]] ўтвораюцца расьлінныя рэшткі невялікай магутнасьці, якія раскладаюцца грыбнай мікрафлёрай з утварэньнем светлаафарбаванай арганічнай кіслаты. Гэтая [[кіслата]] руйнуе глебавыя мінэралы і выносіць прадукты разбурэньня ў ніжнюю частку глебавага профілю або за ягоныя межы. Зьверху застаецца толькі аморфны крэмнязём, які па сваім колеры нагадвае попел. Гэты працэс назіраецца толькі пад [[іглічныя лясы|іглічнымі лясамі]] з імховым, верасовым або лішайнікавым полагам на водападзельных дзялянках, складзеных бескарбанатнымі [[пясок|пяскамі]].
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падзолісты працэс звычайна спалучаецца зь [[дзярновы працэс|дзярновым]], што вядзе да ўтварэньня [[дзярнова-падзолістыя глебы|дзярнова-падзолістых глебаў]].
[[Катэгорыя:Глебазнаўства]]
|