Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:00, 15 кастрычніка 2008



Дадзенае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.

Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:

  • Глядзіце таксама — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме;
  • Крыніцы — <references />
  • Літаратура — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула;
  • Вонкавыя спасылкі — спасылкі на НЕ Вікі-матэрыялы па тэме,

менавіта з такімі назвамі (выключэньне мае разьдзел Крыніцы, пра каторыя гаворацца ніжэй) і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.

Зараз больш падрабязна па кожнаму з разьдзелаў.

Глядзіце таксама

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула.

Крыніцы

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць сьпіс зносак, які фармуецца Вікі-тэгам <references />. Пры гэтым рэкамэндуецца выкарыстоўваць не яўнае зьмяшчэньне пазначанага вышэй Вікі-тэга, але карыстацца шаблёнам {{Зноскі}}, каб гэты сьпіс выглядаў усюды аднолькава.

Улічваючы, што праз зноскі часам пазначаюцца (пацьвярджаюцца) ня толькі нейкія дакладныя факты ці выказваньні, але і камэнтары да пэўнага месца ў артыкуле, загаловак гэтага разьдзела можа вар'іравацца - «Крыніцы і заўвагі» ці проста «Заўвагі», «Крыніцы і камэнтары» ці проста «Камэнтары» і г.д.

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама».

Літаратура

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, грунтуючыся на агульнай інфармацыі якой быў напісаны артыкул.

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Крыніцы».

Вонкавыя спасылкі

У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не з Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.

Акрамя яўна вонкавых спасылак — вонкавых для ўсіх праектаў Вікімэдыі, тут жа рэкамэндуецца зьмяшчаць спасылку на мэдыя-матэрыялы, датычныя тэмы, зьмешчаныя на Комманс, наступным чынам:

{{Commons|Category:<назва_тэмы>|выгляд=міні}}

Напрыклад, вось так пазначаецца спасылка на мэдыя-матэрыялы, датычныя Беларусі:

{{Commons|Category:Belarus|выгляд=міні}}

Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Літаратура».