Павал Валошын: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Павал Валошын''' (28 чэрвеня 1891 в.Гаркавічы Сакольскі павет - 3 кастрычніка 1937, [[М...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 09:32, 15 кастрычніка 2008

Павал Валошын (28 чэрвеня 1891 в.Гаркавічы Сакольскі павет - 3 кастрычніка 1937, Менская вязьніца) беларускі палітычны дзеяч.

Па сканчэньні школы працаваў на пошце як тэлеграфіст. З 1913 па 1917 служыў у расейскім войску. Сябра беларускай партыі эсэраў.

У 1923-1927 пасол польскага Сойму. Адзін са стваральнікаў БСРГ, сябра КПЗБ з 1926 году. У 1927 засуджаны на 12 гадоў па справе “Грамады”. Да 1932 у польскай вязьніцы.

З 1932 – у Менску. У 1933 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў лягэраў на Салаўках. Растраляны ў 1937 у Менску.