Розьніца паміж вэрсіямі «Сьвятая (гара)»

дапаўненьне, стыль
д (робат дадаў: eo:Dzerĵinskaja Hara)
(дапаўненьне, стыль)
<table align=right style="border: solid darkgray; border-width: 1px; "><tr><td>
[[Выява:Hara_dzyarzhynskaya_sign.jpg|міні|200пкс|Камень на гары (globus.tut.by)]]
{{Лякалізацыйная мапа
|Беларусі
|PAGENAME = Сьвятой гары
|Назва = Сьвятая
|Выгляд = міні
|Даўгата_паўшар'е = усходняе
|Даўгата_градусаў = 27
|Даўгата_хвілінаў = 04
|Шырата_паўшар'е = паўночнае
|Шырата_градусаў = 53
|Шырата_хвілінаў = 51
}}
</tr></td><tr><td><center>Сьвятая гара на мапе [[Беларусь|Беларусі]]</center></td></tr></table>
 
'''Гара́ Дзяржы́нскаяСьвята́я''', ('''Гара́ Сьвята́яДзяржы́нская''') [[гара]], найвышэйшы пункт [[Менскае ўзвышша|Менскага ўзвышша]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40 — 50 м.
 
Знаходзіцца ля вёскі [[Скірмунтава]], за 20 км на поўнач ад [[Койданаў|Койданава (Дзяржынска)]] і за 30 на паўднёвы захад ад [[Менск]]у.
Вышыня пагорка над узроўнем мора — 345 мэтраў. Месьціцца на захад ад [[Менск|Менску]], непадалёк ад Дзяржынска ([[Койданава]]), у вёсцы Скірмунтава. Раней называлася ''Сьвятая гара''. У [[1958]] годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую».
 
Гара складзеная з [[марэна|марэны]], пакрытая суглінкамі і супескамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.
 
Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў [[Нёман]]а і [[Дняпро|Дняпра]]. Гэта [[Пціч]], [[Іслач]], [[Сула]], [[Вуса]].
 
Паўднёва-заходнія схілы стромкасцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.
 
Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.
 
[[Выява:Hara_dzyarzhynskaya_sign.jpg|міні|зьлева|200пкс|Камень на гары (globus.tut.by)]]
 
==Гісторыя==
Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска [[Скірмунтава]] атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
 
У 1-й палове [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы Сталінскім рэпрэсіяў многія жыхары вёскі былі высланыя ў [[Сыбір]], адкуль так і не павярнуліся. Падчас [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] [[30 ліпеня]] [[1943]] року вёска была ўшчэнт спаленая фашыскімі карнікамі разам са 140 мірнымі жыхарамі.
 
У [[1958]] бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» у гонар савецкага партыйнага дзеяча беларускага паходжаньня, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору» — [[Фэлікс Дзяржынскі|Фэлікса Дзяржынскага]].
 
У канцы [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] на вяршыні гары ўсталяваны памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 метраў над узроўнем мора». На пачатку [[XXI стагодзьдзе|XXI ст.]] тэрыторыя гары была дабраўпарадкаваная.
 
==Крыніцы==
*Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 648с.
*[http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=8962 А была гара Святая…]
*[http://www.expressnews.by/146.html Станет ли Дзержинская гора Святой?]
 
==Вонкавыя спасылкі==
* [http://txt.knihi.com/nn/1998/11/03.htm Зьміцер Бартосік. «Бясконцая гара»]
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]