Аляксандар Мяленцьевіч Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Катэгорыі
Juras14 (гутаркі | унёсак)
дробныя памылкі
Радок 7:
У [[1917]] годзе ў газэце «Сибирский Свет» былі апублікаваныя ягоныя першыя вершы. У [[1917]]-[[1918]] гадох уваходзіў у склад усьць-каменагорскага савету дэпутатаў, удзельнічаў у газэце «Друг народа». Потым зноў выкладаў ў пэдаґаґічным тэхнікуме, пісаў п'есы для [[Дзіцячы тэатар|дзіцячага тэатру]].
 
У [[1920-я|20-я]] гады [[20 стагодзьдзе|XX]]20 стагодзьдзя]] працуе дырэктарам школы ў [[Яраслаўль|Яраслаўлі]]. У той жа час экстэрнам здае экзамэны на фізыка-матэматычны факультэт пэдаґаґічнага інстытута. У [[1929]] годзе пераехаў у Маскву, працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабочага факультэту. Ва ўзросьце сарака год, ужо маючы дваіх дзяцей, паступае ў [[Маскоўскі Дзяржаўны Ўнівэрсітэт|МГУ]], дзе за сем месяцаў праходзіць увесь пяцігадовы курс матэматычнага факультэту. У наступныя дваццаць год Волкаў выкладаў навышэйшую матэматыку ў [[Маскоўскі Інстытут Каляровых Мэталаў і Золата|Маскоўскім інстытуце каляровых мэталаў і золата]], вёў факультатыў па літаратуры, і працягваў вывучаць замежныя мовы.
 
Менавіта тады яму ў рукі патрапіла кніга «Цудоўны Чараўнік краіны Оз» [[Лаймэн Фрэнк Баўм|Лаймэна Фрэнка Баўма]]Фрэнка Баўма, якую Волкаў зьбіраўся выкарыстоўваць як матар’ял для практыкаваньняў у ангельскай мове. Пасьля прачытаньня, ён распавёў гісторыю сваім дзецям, і варашыў перакласьці яе на расейскую мову. Аднак, пераклад выйшаў даволі вольным. Волкаў назваў рукапіс «Чараўнік Ізумруднага гораду», з падзагалоўкам «Перапрацоўкі казкі амэрыканскага пісьменьніка Фрэнка Баўма». Тэкст быў дасланы [[Самуіл Маршак|Самуілу Маршаку]], і ў [[1939]] годзе зь ягонага адабрэньня апублікаваны. Пазьней, ужо ў [[1960-я|1960-ых]] і [[1970-ых]] гадох былі напісаныя працягі, вядомыя і папулярныя сярод усіх дзяцей былога СССР. Дзіцячыя кнігі Волкава былі перакладзеныя на многія мовы сьвету.
 
Аляксандар Волкаў памёр у [[1977]] годзе.
Радок 16:
Найбольшую вядомасьць Волкаву прынесла менавіта сэрыя дзіцячых кнігаў пра Чароўную Краіну. Першая кніга, «Чараўнік Ізумруднага гораду», была аснованая на творы «Цудоўны Чараўнік краіны Оз» Л. Ф. Баўма. Волкаў выдаліў некаторыя разьдзелы, напісаў новыя, дадаў шмат уласных элемэнтаў, а таксама зьмяніў імёны герояў.
 
Бліжэй да [[1960-я|1960 гадоў]] кніга займела вялікі посьпех у [[СССР|Савецкім Саюзе]], і Волкаў напісаў некалькі уласных працягаў, першым зь якіх стала кніга «Урфін Джус і ягоныя драўляныя жаўнеры» ([[1963]]), а апошнім - «Тайна закінутага замка», апублікаваная ўжо пасьля сьмерці аўтара ў [[1982]] годзе. Як і першая кніга, сіквелы займелі вялікую папулярнасьць сярод дзяцей. Кнігі Волкава былі перакладзеная на шэраг моваў. ВаНа тэрыторыі былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|Ўсходняй НямеччынеНямеччыны]] і іншых краінах былога савецкага блёку, а таксама ў [[Кітай|Кітаі]], яны вядомыя болей за кнігі Баўма.
 
Папулярнасьць гэтай сэрыі прывяла да таго, што іншыя расейскія аўтары, напрыклад, Юрый Кузьнецов і першапачатковы ілюстратар Волкава Леанід Владзімірскій, таксама апублікавалі свае працягі да яго дзіцячых кнігаў.
Радок 29:
* ''Агняны бог маранаў'' ([[1968]])
* ''Жоўты туман'' ([[1970]])
* ''ТайнаТаямніца закінутага замка'' ([[1975]], апублікаваная ў [[1982]])
 
===Аповесьці===
Радок 46:
* ''Зямля і неба. Займальныя апавяданьні па ґеаґрафіі і астраноміі'' ([[1957]])
* ''Сьлед за кармой'' ([[1960]])
* ''У пошуках праўды'' (апублікаваная ў [[1980]])
 
===Пераклады===