Усьвейка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Рака | назва = Усьвейка | арыгінальная_назва = | выява = | подпіс ...
 
д дапаўненьне
Радок 18:
| катэгорыя_вікісховішча =
}}
'''Усьвейка''', '''Альшанка''', '''Усьвея''', '''Усьвіж-Бук''', '''Усьвіца''', '''Язва''' — рака ў [[Талачынскі раён|Талачынскім]] і [[Чашніцкі раён|Чашніцкім]] раёнах [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]], правы прыток ракі [[Вула]] (басэйн [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]]). Даўжыня 116 км. Плошча вадазбору 708 км². [[Сярэднярочны расход вады]] ў вусьці 4,5 м³/с Агульнае падзеньне ракі 94,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
 
Найвялікшы прыток – [[Чарвінка]] (праваруч)
 
Пачынаецца на вышыні 221 м над узроўнем мора каля ўсходняй ускраіны вёскі [[Курчэўская Ўсьвейка]] Талачынскага раёну, вусьце за 2 км на паўднёвы ўсход ад [[мястэчка]] [[Чашнікі]]. Цячэ ў межах [[Аршанскае ўзвышша|Аршанскага ўзвышша]] і [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўніны]].
 
Вадазбор – дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная і аблесеная раўніна. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам. Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера [[Жэрынскае]].
 
Даліна трапэцападобная, шырыня яе ў высокай плыні да 0,3 км, найвялікшая 1 — 1,5 км. [[Абалона]] двухбаковая (шырыня 200 — 300 м), у нізкай плыні зьліваецца з балотамі. Рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні зьвілістае і моцназьвілістае, на працягу 28 км у высокай плыні каналізаванае; шырыня яго 2 — 5 м, у сярэдняй і нізкай плыні 6 — 10 м, у вусьці да 28 м.
Радок 28 ⟶ 32:
==Крыніцы==
*Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
*[http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/index-Pridvinie.htm Прыдзвінне]
 
[[Катэгорыя:Заходняя Дзьвіна]]