Гарадзенскае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне зь be
д стыль
Радок 1:
'''Гарадзенскае ўзвышша''' — [[узвышша]] на захадзе [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], заходняя частка паўднёва-заходняй галіны [[Беларуская града|Беларускай грады]]. На захадзе адгор'і заходзяць на тэрыторыю [[Польшча|Польшчы]], дзе вядомыя як '''Саколкаўскае ўзвышша'''. Плошча 1,4 тыс. км². Максымальная вышыня 247 м па-над узроўнем мора.
 
На поўдні мяжуе з [[Ваўкавыскае ўзвышша|Ваўкавыскім узвышшам]], на поўначы і ўсходзе — з [[Нёманская нізіна|Нёманскай нізінай]]. Працягласьць з поўначы на поўдзень 60 км, з захаду на ўсход 40 км. Над Нёманам прыпаднятаяузьнятая на 157 м.
 
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і ня менш як чатырох зьледзяненьняў. Вылучаюцца асобныя канцова-марэнныямарэнавыя грады — Капцёўская, Магілянская, Кулеўская, Дуброўская і іншыя. Сустракаюцца марэнныямарэнавыя раўніны (Індурская і Раціцкая, вышыня 180 — 210 м) і плято. На ўсходзе ўзвышша праходзіць вузкая даліна прарыву [[Нёман]]а. Па берагах даліны глыбокія яры, адзін зь якіх — [[Калодзежны Роў]] — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
 
Пад ральлёй каля 40%, пад лесам 9% тэрыторыі. Лясы хваёвыя са значнай прымешкай дубу, клёну, ясеню, ліпы. У даліне Нёмана на схілах буйных яраў растуць [[барбарыс]], [[глог]], [[шыпшыньнік]], у абалонах рэчак — [[вярба]], [[бяроза]], [[вольха]].
 
Маляўнічыя ўзгоркі Гарадзенскага ўзвышша — папулярныя месцы паходаў выходнага днядню.
 
==Крыніцы==
*Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. БелЭн, 2007. - 648с.
*Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі. Мн. Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. — 648 с.
*Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 56-57.