Зарыян Даленга-Хадакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
стыль, катэгорыя
Радок 1:
'''Зарыян Даленга-Хадакоўскі''' (сапраўднае імя — '''Адам Чарноцкі''') ([[24 сьнежня]], па іншых крыніцах [[15 красавіка |7(15) красавіка]] [[1784]], маёнтак каля вёскі [[Гайна]] [[Менскі павет|Менскага павета]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], цяпер [[Лагойскі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — [[29 лістапада|17(29) лістапада]] [[1825]], сяло [[Пятроўскае]] [[Цьвярская губэрнія|Цьвярской губэрніі]], цяпер [[Цьвярская вобласьць|Цьвярской вобласьці]]) — беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.
 
Адам Чарноцкі паходзіў са шляхецкай сям’ісям'і. У [[1801]] скончыў [[Слуцкая павятовая вучэльня|Слуцкую павятовую вучэльню]]. У [[1801]]—[[1804]] праходзіў юрыдычную практыку ў [[Наваградак|Наваградку]]. У [[1805]] здаў экзамэны па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіраваньня маёмасьцю. Працаваў аканомам у маёнтку графа [[Юзэф Несялоўскі|Юзэфа Несялоўскага]], прыватным адвакатам у [[Менск]]у. Арыштаваны царскімі ўладамі [[24 сакавіка]] [[1809]] за выказаную ў прыватным лісьце прыхільнасьць да антыпрыгоньніцкіх ідэяў [[Напалеон]]а. Пасьля 7 месяцаў зьняволеньня ў [[Петрапаўлаўская крэпасьць|Петрапаўлаўскай крэпасьці]] быў пазбаўлены шляхецтва і накіраваны жаўнерам у [[Омск]]. У [[1811]] у [[Бабруйск]]у імітаваў утапленьне; уцёк у [[Варшава|Варшаву]], уступіў у францускую армію. Менавіта пасьля паразы Напалеона мусіў хавацца і ўзяў псэўданім "«Даленга-Хадакоўскі"».
 
У [[1813]]—[[1818]] падарожнічаў па [[Беларусь|Беларусі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Украіна|Украіне]]; працаваў у архівах і бібліятэках; дасьледаваў гарадзішчы ў
[[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Тураў|Тураве]], [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]], каля [[Бярэсьце|Бярэсьця]], [[Гомель|ГомеляГомля]], [[Магілёў|Магілёва]], рабіў запісы фальклёру, абрадаў, мясцовых дыялектаў. [[14 сьнежня]] [[1818]] упершыню ў Беларусі ды Літве атрымаў ад [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]] адкрыты ліст (дазвол) на права раскопак. У [[1818]] выдаў сваю галоўную працу «Пра славяншчыну да хрысьціянства», якая прынесла яму шырокую вядомасьць. У [[1819]] стаў чальцом-карэспандэнтам Варшаўскага Таварыства сяброў навук, сябрам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расейскай славеснасьці; у [[1820]] — Маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасьцяў расейскіх. Адным зь першых абгрунтаваў ідэю славянскай агульнасьці ў дагістарычны час. У [[1820]]—[[1821]], атрымаўшы дапамогу Міністэрства народнай асьветы [[Расея|Расеі]], арганізаваў дасьледчыя паездкі па Поўначы Расеі. Апошнія рокі жыцьця правёў у Цьвярской губэрніі, дзе ўладкаваўся аканомам маёнтку. Большасьць ягоных працаў засталіся неапублікаванымі, частка загінула. Запісы беларускага фальклёру (да 500 песень) знаходзяцца ў архіве, у тым ліку ў [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]].
 
==Асноўныя працы==
*«Пра славяншчыну да хрысціянствахрысьціянства» ([[1818]]). Упершыню паказаў старажытнаславянскі побыт, культуру й народную творчасьць у [[Хрысьціянства|дахрысьціянскі]] пэрыяд.
ДаследаванніДасьледаваньні адносна расейскай гісторыі» ([[1819]]). Крытыкаваў некаторыя тэзы [[Мікалай Карамзін|Карамзін]]а і ўдакладніў факты з гісторыі [[Беларусь|Беларусі]].
*Чатырохтомнік «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў» ([[1844]]). Паводле Г.А.Каханоўскага, у ім налічваецца каля 200 пунктаў на тэрыторыі Беларусі.
*«Праект навуковага падарожжа па Расеі для вытлумачэньня старажытнай славянскай гісторыі» ([[1820]]) і «Гістарычная сыстэма Хадакоўскага» ([[1838]]). Абрунтаваў археалягічную тэорыю гарадзішчаў, вызначыў прынцыпы збору фальклёру і дыялектнай лексікі, паказаў тэрыторыю пашырэньня беларускай мовы, упершыню ў славістыцы прадэманстраваў ролю тапанімікі ў гістарычных дасьледаваньнях. Л.А.Малаш-Аксамітава назвала дасьледчыка «першым беларускім мовазнаўцам, фальклярыстам, археолягам і этнографам».
*Даленга-Хадакоўскі лічыцца заснавальнікам гістарычнай геаграфіі ў Беларусі. Ён першым пачаў складаць «Славянскую геаграфію». Таксама дасьледчык першым узяўся за вывучэньне старажытных шляхоў зносінаў. Са спасылкай на гістарычныя крыніцы прасачыў на беларускіх землях перавалачныя дарогі з [[Кіеў|Кіева]] ў [[Полацак]], [[Прыпяцкі водны шлях]].
*Фальклёрны архіў З.Даленгі-Хадакоўскага паралельна са зборам сербасэрба [[Вука Караджыч]]а – першы і найбагацейшы збор фальклёру славянскіх народаў паводле колькасьці запісаў і паыодлепаводле велічыні ахопленай тэрыторыі.
 
==Крыніцы==
Радок 26:
[[Катэгорыя:Беларускія этнографы]]
[[Катэгорыя:Беларускія славісты]]
[[Катэгорыя:Памерлі 29 лістапада]]
 
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1825 годзе]]
 
[[eo:Zorian Dołęga Chodakowski]]