Музычны альбом: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: cy:Albwm, ko:음반
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 7:
==Клясыфікацыя музычных альбомаў==
===Клясыфікацыя па аб'ёме===
* звычайным '''«стандартным» альбомам''' або «[[LP (музыка)|LP]]» ([[лонгплэй]], {{langмова-en|'''L'''ong '''P'''lay}}) звычайна завуць альбом, выпушчаны на адной 12-цалевай кружэлцы або на адным кампакт-дыску з часам гучаньня парадку 30—80 хвілін.
* '''[[міні-альбом]]''' або «EP» ({{langмова-en|'''E'''xtended '''P'''lay}}) — прамежкавы варыянт паміж стандартным альбомам і [[самотнік]]ам (сынглам). Звычайна на EP больш кампазыцый і час гучаньня, чым на сынглах, але менш, чым на альбоме.
* '''[[падвойны альбом]]''' — альбом, выпушчаны на двух носьбітах інфармацыі (12-цалевых кружэлках або CD) і з часам гучаньня прыблізна ў 1,5-2 разы большым, чым LP. Шматлікія падвойныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках яшчэ да эры кампакт-дыскаў, былі пазьней перавыдадзеныя на адным кампакт-дыску, аму што апошні фармат дапушчае вялікую працягласьць гучаньня.
** '''[[патройны альбом]]''' — тое ж, што і [[падвойны альбом]], толькі на трох носьбітах інфармацыі (напрыклад, [[Joe's Garage]] [[Фрэнк Запа|Фрэнка Запы]]). Некаторыя патройныя альбомы, выпушчаныя на кружэлках, перавыдаваліся пазьней на двух кампакт-дысках.
* '''[[бокс-сэт]]''' ({{langмова-en|box set}}) — камплект з некалькіх носьбітаў. Звычайна гэта камплект з трох і больш CD у адмысловай агульнай скрынцы або пакунку.
 
Гл. таксама: [[самотнік]] (сынгл). Сынглы звычайна не адносяць да альбомаў, таму што яны часта складаюцца толькі з адной-дзьвюх песень.
Радок 28:
* '''[[магнітаальбом]]''' — музычны альбом, выпушчаны на магнітафоннай стужцы, аўдыёкасэце. Звычайна выпуск магнітаальбомаў вырабляўся неафіцыйна (што адрозьнівае іх ад афіцыйных выпушчаных [[лэйбл]]амі аўдыёкасэтаў), і часта самімі ж музыкамі.
* '''[[прома]]''' — адмысловы выпуск (як правіла, параўнальна невялікім тыражом) музычнага альбома або іншага рэлізу, для бясплатнага распаўсюджваньня з мэтай [[прамоўшэн]]у. Не прызначаны для продажу або шырокага распаўсюджваньня, у адрозненьне ад асноўнага выпуску. Прома-копіі могуць, напрыклад, рассылацца тэле- і радыёстанцыям для трансляцыі новых песень або кліпаў у іх этэры, а гэтак жа музычным журналістам, каб тыя напісалі рэцэнзіі ў прадвер'і афіцыйнай даты рэлізу.
* '''[[саўндтрэк]]''' ({{langмова-en|soundtrack}}, даслоўна: ''гукавая дарожка'') — альбом з музыкай з аднаго (радзей — некалькіх) фільмаў. Можа быць як складанкай некалькіх выканаўцаў, так і альбомам аднаго.
* '''сумесны альбом''' — альбом, запісаны сумесна выканаўцамі, якія звычайна ўжо маюць самастойную музычную кар'еру. Характарызуецца, як правіла, толькі тым, што ў якасьці выканаўца паказаны не адзін чалавек або адзін гурт (або нават адмысловая назва сумеснага праекту), а некалькі (прыклад: «[[The Basement Tapes]]» — сумесны альбом [[Боб Дзілан|Боба Дзілана]] і гурта [[The Band]])
* '''сольны альбом''' (ён жа «сольнік») — альбом, выпушчаны пад імем аднаго музыкі. Часам гэты музыка быў раней вядомы ў складзе гурта, і выпуск «сольнікаў» можа расцэньвацца як сольная кар'ера (асобна ад прац гурта і сумесных праектаў) і як рэалізацыя індывідуальных творчых паскненьняў. Такія альбомы адрозьнівае ад іншых рэлізаў толькі тое, што ў якасьці выканаўца паказаны адзін чалавек, а ня некалькі або назва гурта. Але гэта не заўсёды азначае, што альбом быў цалкам запісаны адным чалавекам. У запісы сольнага альбома аднаго музыкі магло ўдзельнічаць мноства іншых. Напрыклад, на двух сольниках [[Сыд Барэт|Сіда Барэта]] запісваліся і ўсё яго калегі па гурце [[Pink Floyd]] і іншыя музыкі, але альбомы былі выпушчаны пад імем аднаго Баррета.
* '''[[спліт (гукапіс)|спліт]]''' ({{langмова-en|split}}, даслоўна: ''расшчапленьне'') — альбом, на якім кожнаму з двух (радзей — больш) выканаўцаў прадстаўленыя па нескольку кампазыцый, або прыкладна роўны час гучаньня. У эпоху грамкружэлак кожнай групе адводзіўся адзін бок кружэлкі.
* '''[[трыбьют-альбом]]''' ({{langмова-en|tribute}}, даслоўна: ''даніна, калектыўны дарунак'') — альбом-складанка з [[кавер-вэрсыя]]мі песень аднаго выканаўца, выкананых іншымі. Звычайна гэта робіцца як [[даніна]] павагі і знак шанаваньня творчасьці аднаго выканаўца.
 
[[Катэгорыя:Альбомы]]