Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
Пасьля [[1916]] (ці [[1917]]?) заняўся душпастырскай працай у [[Горадня|Горадні]]. У канцы [[1918]] прызначаны [[Летува|летувіскім]] урадам камісарам крэйзу [[Крынкі]]–[[Луна]]. Удзельнік Гарадзенскага беларускага сялянскага зьезду [[15 сьнежня|15]]-[[16 сьнежня]] [[1918]], на якім быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду і аргкамітэт па скліканьні Краёвага беларускага зьезду. Прыяжджаў у Горадню з Крынак [[30 сьнежня]] [[1918]] і [[16 студзеня]] [[1919]]. Сябра [[Камітэт нацыянальнага адраджэньня Беларусі|Камітэту нацыянальнага адраджэньня Беларусі]], клюба «[[Беларуская хатка]]». Быў арыштаваны польскімі ўладамі [[13 лютага]] [[1919]] і ў [[красавік]]у [[1919]]. Адзін зь ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі ў траўні [[1919]]. Скарбнік арганізацыі і актор яе драматычнае сэкцыі. [[26 сакавіка]] разам з [[Павал Аляксюк|П.Аляксюком]] удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах у Горадні. Зь ліпеня [[1919]] - старшыня Гарадзенскае цэнтральнае беларускае настаўніцкай рады, з чэрвеня [[1920]] – Гарадзенскае беларускае школьнае рады. Уваходзіў у склад прэзыдыюму [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Цэнтральнае беларускае школьнае рады]] ў Менску. Кіраўнік беларускага дзіцячага прытулку. Восеньню [[1919]] года скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў [[Вільня|Вільні]], тады ж зьмяніў П.Аляксюка ў складзе Гарадзенскае гарадзкое рады. У сярэдзіне лістапада [[1919]] адаслаў у Вільню пратэст ад імя гарадзенскіх беларускіх арганізацыяў супраць летувіскіх замахаў на Гарадзеншчыну. [[20 лістапада]] [[1919]] [[Антон Луцкевіч|А.Луцкевіч]] перадаў пры сустрэчы [[Юзаф Пілсудзкі|Ю.Пілсудзкаму]] сабраныя Л.Дзекуць-Малеям матэрыялы аб перашкодзе з боку польскіх уладаў у адкрыцьці беларускіх школак на Гарадзеншчыне. [[29 лістапада]] [[1919]] атрымаў ад А. Луцкевіча для беларускіх арганізацыяў Гарадзеншчыны 25 тысяч марак. Тады ж, магчыма, хварэў на тыф і быў арыштаваны ў трэці раз. У пачатку [[1920]] – сябра Гарадзенскага [[БНК]]. [[19 ліпеня]] [[1920]], падчас польскае эвакуацыі з Горадні, [[Вацлаў Іваноўскі|В.Іваноўскі]] выдаў яму з Цэнтральнае касы [[БНР]] 2 тысячы марак грашовага крэдыту. У канцы ліпеня – жніўні [[1920]] зьяўляўся кіраўніком пададдзелу ясьляў і прытулкаў пры аддзеле сацзабесьпячэньня Гарадзенскага рэўкому. Абвінавачваўя Я.Антонавым у карупцыі йпрысваеньні грошаў. Паводле У. Шалешкі, узначальваў гарадзенскіх баптыстаў і, нават, выпускаў уласны баптыскі друкаваны орган на беларускай мове. Летам [[1921]] года зноў арыштаваны і вывезены ў Беластоцкую турму. З [[1921]] – сябра [[Беларускае таварыства дапамогі ахвярам вайны|Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны]].
 
Ад канца [[1921]] жыў у Берасьце, дзе прапагандаваў баптызм. Яшчэ ад 1920 супрацоўнічаў з Грэгарам - кіраўніком баптыскай місіі ў [[Лодзь|Лодзі]]. У траўні [[1922]] хрысьціў дзеяча “[[Зялёны Дуб|Зялёнага дубу]]” [[Уладзімер Ксяневіч|У. Ксяневіча-“Грача”]]. У [[1920]]-[[1924]] пераклаў 17 рэлігійных брашур на [[беларуская мова|беларускую мову]], у тым ліку разам з [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевічам]] выдаў у [[1931]] “Новы Запавет і Псалмы”Псальмы” ([[Хельсынкі|Гельсінгфорс]]). У сьнежні [[1927]] адкрыў малітоўны дом, пры якім арганізаваў кравецкія і пчалярскія курсы. Пазьней там сама адчыніў дзіцячы прытулак і нядзельную школу.
 
[[19 чэрвеня]] [[1941]] арыштаваны ў Берасьці органамі [[НКУС]] і прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Вызвалены разам з прыходам нямецкіх войскаў. У гады вайны быў прасьбітарам беларускіх баптыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У [[1942]] у Менску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У [[1943]] за дапамогу мясцовым [[жыды|жыдом]] быў высланы нямецкімі ўладамі ў лягер працы ў [[Ліпяны]] каля [[Шчэцін]]а. Удзельнічаў у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|ІІ-ім Усебеларускім кангрэсе]]. У [[1944]]-[[1945]] гадах жыў у [[Нямеччына|Нямеччыне]]. З [[1946]] года – у [[Польшча|Польшчы]]. У [[сакавік]] [[1947]]-[[сакавік]] [[1949]] – баптыскі прапаведнік і акруговы прасьбітар у [[Гданьск]]у.