Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Лукаш Мікалаевіч Дзекуць-Малей''' ([[1 кастрычніка]] [[1888]], [[Слонім]] ці [[Слонімскі павет]], [[Гарадзенская губэрня]] - [[20 студзеня]] [[1955]], [[Гданьск]]) - беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, прапаведнік [[баптызм]]у, перакладчык рэлігійных тэкстаў. Сябра [[БПСР]].
 
== Біяграфія ==
== Жыцьцё. Кароткая біяграфія. ==
 
Зь сям'і настаўніка, Маці - Марыя з Тарасевічаў, бацька Мікалай. У чатыры гады пазбавіўся сваіх бацькоў. Да 16 гадоў выхоўваўся сям'ёй пэдагогаў Фунтаў. Скончыў [[слонім]]скую сярэднюю вучэльню, настаўніцкую сэмінарыю ([[1906]]). Працаваў настаўнікам, пазьней інспэктарам народнае адукацыі. Служыў расейскім войску ў [[Беласток]]у, дзе пазнаёміўся зь вернікамі эвангельска-баптыскага веравызнаньня, стаў наведваць іх царкву. У ноч з [[31 сьнежня]] [[1911]] на [[1 студзеня]] [[1912]] у [[Беласток]]у на рацэ [[Супрасьль (рака)|Супрасьль]] прыняў водахрышча паводле баптыскага абраду. Выкладаў вадохрышча прэсьбітэр беластоцкае царквы Раман Хамяк.
Радок 11:
Ад канца [[1921]] жыў у Берасьце, дзе прапагандаваў баптызм. Яшчэ ад 1920 супрацоўнічаў з Грэгарам - кіраўніком баптыскай місіі ў [[Лодзь|Лодзі]]. У траўні [[1922]] хрысьціў дзеяча “[[Зялёны Дуб|Зялёнага дубу]]” У. Ксяневіча-“Грача”. У [[1920]]-[[1924]] пераклаў 17 рэлігійных брашур на [[беларуская мова|беларускую мову]], у тым ліку разам з [[Антон Луцкевіч|А. Луцкевічам]] выдаў у [[1931]] “Новы Запавет і Псалмы” ([[Хельсынкі|Гельсінгфорс]]). У сьнежні [[1927]] адкрыў малітоўны дом, пры якім арганізаваў кравецкія і пчалярскія курсы. Пазьней там сама адчыніў дзіцячы прытулак і нядзельную школу.
 
[[19 чэрвеня]] [[1941]] арыштаваны ў Берасьці органамі [[НКУС]] і прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Вызвалены разам з прыходам нямецкіх войскаў. У гады вайны быў прасьбітарам беларускіх баптыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі. У [[1942]] у Менску выдаў малітоўнік на беларускай мове. У [[1943]] за дапамогу мясцовым [[жыды|жыдом]] быў высланы нямецкімі ўладамі ў лягер працы ў [[Ліпяны]] каля [[Шчэцін]]а. Удзельнічаў у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|ІІ-ім Усебеларускім кангрэсе]]. У [[1944]]-[[1945]] гадах жыў у [[Нямеччына|Нямеччыне]]. З [[1946]] года – у [[Польшча|Польшчы]]. У [[сакавік]] [[1947]]-[[сакавік]] [[1949]] – баптыскі прапаведнік і акруговы прасьбітар у [[Гданьск]]у.
 
== Сям'я ==