Ян Твардоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Афармленьне. Катэгорыі. + Накід
д біяграфія
Радок 3:
'''Твардо́ўскі, Ян Яку́б''' ([[1 чэрвеня]] [[1915]] – [[18 студзеня]] [[2006]]) — знакаміты [[Польшча|польскі]] [[паэзія|паэт]], вядучы прадстаўнік сучаснай [[рэлігійная лірыка|рэлігійнай лірыкі]] але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш [[сьвятар]]ом [[каталіцкая царква|каталіцкай царквы]].
 
== Біяграфія ==
 
Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся [[1 чэрвеня]] [[1915]] году ў [[Варшава|Варшаве]] у сям'і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазьней сям'я вымушана была перабрацца ў [[Расея|Расею]] (ішла [[Першая сусьветная вайна]]). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У [[1927]] годзе, па сканчэньні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у [[1935]] годзе.
 
У [[1932]] годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай моладзевай газэтай ''Kuźnia Młodych''. У ёй ён займеў уласную калёнку, дзе пісаў вершы, апавяданьні, інтэрвію зь пісьменьнікамі, і г.д.
 
Пасьля гімназіі Ян Твардоўскі здаў іспыты ў Варшаўскі ўніверсытэт на літаратуразнаўчае аддзяленьне. У [[1937]] ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] прымаў удзел у падпольным руху [Армія Краёва|[Арміі Краёвай]] і змагаўся ў [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскім паўстаньні]].
 
Пасьля вайны ён паступіў у сэмінарыю і пачаў вывучаць тэалёгію у тым жа Варшаўскім універсытэце. Стаў сьвятаром у [[1948]]. У [[1959]] атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касьцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе [[Tygodnik Powszechny]]. Атрымаў вядомасьць у 1960 апасьля выданьня першага зборніка паэзіі ''Znak ufności''. У 1980 атрымаў узнагароду імя Робэрта Грэйвза ад ПЭН клюбу, у 1996 [[Ордэн Усьмешкі]], у 2000 прэмію IKAR, і ў 2001 прэмію [[TOTUS]], вядомую як 'каталіцкі Нобэль'.
 
Ян Твардоўскі памёр [[18 студзеня]] [[2006]] году у Варшаве.
 
== Творчасьць ==