Розьніца паміж вэрсіямі «Мікалай Абрамовіч»

няма апісаньня зьменаў
'''Мікалай Абрамовіч''' (?-[[люты]] [[1651]]) - дзяржаўны й вайсковы дзеяч [[ВКЛ]]. З шляхецкага роду [[Абрамовічы|Абрамовічаў]], сын [[Ян Абрамовіч|Яна Абрамовіча]], бацька [[Самуэль Андрэй Абрамовіч|Самуэля Абрамовіча]].
 
У [[1603]], пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор [[біржа]]нскіх [[Радзівілы|Радзівілаў]]. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове [[1620-zя|1620-х]] ваяваў супраць швэдаў у [[курляндыя|Курляндыі]] і [[Інфлянты|Інфлянтах]] у войску [[Крыштап Радзівіл|Крыштапа Радзівіла]], дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў [[Кжыштаф Арцішэўскі]]). У [[1625]] вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця [[Рыга|Рыгі]], у [[1626]] у [[Бітва пад Гневам 1626 году|бітве пад Гневам]], дзе фактычна замяніў няздольнага [[Януш Тышкевіч|Януша Тышкевіча]]. У [[1626]]-[[1627]] ваяваў супраць [[Швэцыя|швэдаў]] на [[Памор'е|Памор'і]] й у [[Прусія|Прусіі]]. У [[вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў|вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў]] са студзеня [[1633]] камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад [[1634]] старшы над гарматай (ад [[1640]] называўся [[генэрал артылерыі ВКЛ]]), камандэр калёны ў маршы на горад [[Белы]]. Камісар пры заключэньні [[Палянаўскі мір 1634 году|Палянаўскага міру 1634 году]].
 
Староста [[старадуб]]скі ў [[1636]]-[[1647]], [[мядзел]]скі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам [[Трыбунал ВКЛ|Трыбуналу ВКЛ]]. [[Чашнік]] ВКЛ у [[1638]]-[[1640]], кашталян [[мсьціслаў]]скі ў [[1640]]-[[1643]], [[Мсьціслаўскае ваяводзтва|ваявода мсьціслаўскі]] [[1643]]-[[1647]] і [[Троцкае ваяводзтва|троцкі]] ад [[1647]].
7645

зьменаў