Вікіпэдыя:Вікіфікатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
працяг дакумэнтацыі, афармленьне
дапаўненьне
Радок 105:
=== Двукосьсі ===
Вікіфікатар спачатку ператварае ўсе расстаўленыя [[двукосьсі]] (<code>« » “ ”„</code>) у звычайныя (<code>"</code>), а пасьля зноў іх расстаўляе, але ўжо паводле правілаў набора беларускага тэксту: "звычайныя" двукосьсі ператвараюцца ў «двукосьсі-елачкі», а двукосьсі ўнутры двукосьсяў — у „двукосьсі-лапкі“.
 
=== Апрацоўка прагаалў ===
Выдаляюцца лішнія [[прагал]]ы:
* у канцы радкоў
* некалькі запар (замяняюцца адным)
* перад коскай: «слова , слова» → «слова, слова»
* перад кропкай з коскай: «слова ; слова» → «слова; слова»
* пасьля пачатковай круглай дужкі і перад канцавой: «бегемот ( гіпапатам )» → «бегемот (гіпапатам)»
* у дыяпазонах гадоў і стагодзьдзяў: «1988 — 1995» → «1988—1995»
 
Дадаюцца прапушчаныя прагады:
* пасьля кропкі ў канцы сказу: «слова.Слова» → «слова. Слова»
* пасьля коскі: «слова,слова» → «слова, слова»
 
Для падвышэньня чытэльнасьці вікі-разьметкі таксама дадаюцца прапушчаныя прагалы пасьля знакаў <code>*</code> <code>#</code> <code>:</code> і іхных камбінацыяў у пачатку радка, паабапал загалоўкаў (<code>==А==</code> → <code>== А ==</code>), і дадаецца адсутны пусты радок перад загалоўкам.
 
=== Устаўка непарыўных прагалаў ===
Непарыўны юнікодавы прагал <code>\x00A0</code> аналягічны сутнасьці <code>&amp;nbsp;</code>, але выглядае як звычайны прагал. Як вынік гэтага — артыкул зручней рэдагаваць.
 
Асноўная праблема зь непарыўнымі прагаламі палягае ў тым, что браўзэр [[Firefox]] вэрсій 1.х і 2.х пры рэдагаваньні тэксту аўтаматычна замяняе непарыўныя прагалы на звычайныя (гл. [[:m:Firefox bugs affecting MediaWiki#Fixed bugs, not yet released]]). Гэта праблема вырашаная ў тэставых вэрсіях Firefox 3 [https://bugzilla.mozilla.org/show_bug.cgi?id=218277].
 
У выніку дадаваньня непарыўных прагалаў Вікіфікатарам і наступнае выдаленьне іх пры рэдагаваньні ў Firefox вядзе да таго, што ў абодвух выпадках атрымліваюцца вельмі вялікія адрозьненьні ў зьменах.
 
Як вынік гэтага, Вікіфікатар выкарыстоўвае нябачны непарыўны прагал толькі ў цотных праторах назваў, апроч прасторы назваў «Вікіпэдыя:» (то бок толькі ў тых прасторах, дзе не вядзуцца абмеркаваньні).
 
Непарыўны прагал ставіцца:
* пасьля бачнага знаку перад працяжнікам, каб наступны радок не пачынаўся з працяжніка
* у кірылічных ініцыялах, напрыклад «І.Д. Луцэвіч» → «І. Д. Луцэвіч»
<!-- тут ня ставіцца: * пеперед знаком [[адсотк]]у (%) альбо [[праміле]] (‰). Такім чынам, «5% і 16,7‰» будуць ператвораныя ў «5 % и 16,7 ‰». Выключэньні складаюць такія скарачэньні як «5%-ы». // zedlik -->
<!-- і тут пакуль ня будзем ставіць: * пасьля после «№» или «§», если за этими знаками следует цифра. // zedlik -->
 
=== Апрацоўка скарачэньняў ===
* Вікіфікатар замяняе непарыўным [[юнікод]]авым прагалам U+00A0 прапушчаныя звычайныя прагалы ў скарачэньнях «<nowiki>і г.д.</nowiki>», «<nowiki>і да т.п.</nowiki>», «<nowiki>г.зв.</nowiki>», «<nowiki>н.э.</nowiki>».
* Непарыўным прагалам замяняецца альбо дапаўняецца пры адсутнасьці прагал пасьля лічбаў перад пазначэньнямі адзінак велічынь «м», «мм», «см», «дм», «км», «г», «кг», «мг», «с», а таксама перад скарачэньнямі «тыс.», «млн», «млрд», «трлн». Скарачэньне «тыс» дапаўняецца кропкай. Для астатніх кропка прыбіраецца ў тых выпадках, калі скарачэньне відавочна не прыпадае на канец сказу.
* Непарыўным прагалам замяняецца прагал пасьля лічбаў у скарачэньнях «г.», «гг.», «ст.», «стст.».
* Скарачэньні «<nowiki>у т.л.</nowiki>», «<nowiki>т.б.</nowiki>» разгортваюцца ў поўныя.
 
''далей будзе''