Люі-Фэрдынанд Сэлін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: id:Louis-Ferdinand Céline
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1:
[[Выява:Celine.jpg‎|міні|Сэлін]]
 
'''Люі́-Фэрдына́нд Сэлі́н''' ({{langмова-fr|Louis-Ferdinand Céline}}, сапраўднае прозьвішча — '''Дэту́ш''', ''Destouches''; [[27 траўня]] [[1894]] — [[1 ліпеня]] [[1961]]) — [[Францыя|французкі]] пісьменьнік, лекар з адукацыі. Сусьветна вядомы па рамане «[[Падарожжа на край ночы]]»
 
Раманы «Падарожжа на край ночы» (''Voyage au bout de la nuit'') і «[[Сьмерць у крэдыт]]» (''Mort à crédit'') мелі неверагодны посьпех і былі адразу ж перакладзеныя практычна на ўсе мовы сьвету. Аднак далейшы лёс пісьменьніка склаўся трагічна. Апублікаванаыя на рубяжы трыццатых-саракавых гадоў памфлеты ''Bagatelles pour un massacre'', ''L'Ecole des cadavres'' і ''Les Beaux Draps'' замацавалі за Сэлінам рэпутацыю расіста і мізантропа. У канцы [[Другая Сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] абвінавачыны ў супрацоўніцтве з акупацыйнай уладай пісьменьнік быў вымушаны бегчы спачатку на поўдзень [[Нямеччына|Нямеччыны]], а пасьля ў [[Данія|Данію]], дзе яго арыштоўваюць, перадаюць суду і зьмяшчаюць у турму. Турэмнае зьняволеньне замяняецца на высылку. У [[1951]] годзе пакінуты сябрамі і забыты на радзіме Сэлін па амністыі вяртаецца ў Францыю, дзе пасяляецца ў парыскім прадмесьці Мэдоне і фактычна да канца жыцьця практыкуе як лекар для бедных.