Уладзімер Чартовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Уладзімер Уладзімеравіч Чартовіч''' (1 лістапада 1948, Менск) - беларускі бізнэсовец, пр...
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Уладзімер Уладзімеравіч Чартовіч''' ([[1 лістапада]] [[1948]], [[Менск]]) - беларускі бізнэсовец, праваслаўны дзеяч. З шляхецкага роду [[Чартовічы|Чартовічаў]] гербу [[Побаг (герб)|Побаг]].
 
Скончыў завочна [[Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту]] й [[Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі]] імя Куйбышава, скончыў асьпірантуру пры тым жа інстытуце. Акадэмік Рускай Акадэміі. Працаваў сьлесарам, майстрам, інжынэрам-канструктарам, начальнікам канструктарскага бюро, начальнікам аддзела, дырэктарам лябараторыі, галоўным канструктарам, дырэктарам сумеснага прадпрыемства (СП).
 
Працаваў сьлесарам, майстрам, інжынэрам-канструктарам, начальнікам канструктарскага бюро, начальнікам аддзела, дырэктарам лябараторыі, галоўным канструктарам, дырэктарам сумеснага прадпрыемства (СП). У [[1993]] арганізаваў ЗАТ «[[Праваслаўная ініцыятыва]]», генэральным дырэктарам якога зьяўляецца па цяперашнім часе. Кіраўнік арганізацыі "Міжнароднае праваслаўнае аб'яднаньне "[[Трыадзіная Русь]]"", мэтай якой ёсьць:"''Вырашэньне нацыянальнага пытаньня, прыход да ўлады праваслаўных славянаў, здольных спыніць і зьвярнуць назад дэструктыўныя працэсы - у гэтым і складаецца мэта і задача нашага аб'яднаньня''". У [[2000]] высоўваў сваю кандыдатуру ў дэпутаты [[Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] ад Усходняе № 106 выбарчае акругі.
 
Выдаў кнігі "Вайна па законах нізасьці", "Прысуд забойцам Расеі", “Ворагі Расеі і Славянскага Сьвету супраць Беларусі і Прэзыдэнта А.Р.Лукашэнкі” і шэрагу іншых. З'яўляецца аўтарам мноства публіцыстычных прац, прысьвечаных пытаньням рэлігіі, палітыкі і культуры. Ягоныя творы прасякнутыя вялікарасейскім [[шавінізм]]ам, антыбеларускасьцю, [[антысэмітызм]]ам, сьцьвярджае, што сапраўдная рэлігія беларусаў - [[праваслаўе]]. Апантаны прыхільнік [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] (зьмясьціў ягоны партрэт на вокладцы кнігі "Закон Божы").