Млын: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
[[Выява:Belarus-Windmill-1.jpg|300пкс|міні|Шатровы вятрак]]
'''Млын''' — гаспадарчае збудаваньне абсталявае мэханізмам для абмалоту зерня.
'''Млын''' — гаспадарчае збудаваньне абсталявае мэханізмам для абмалоту зерня. Асноўнымі часткамі млына зьяўляюцца жорны, што непасрэдна мелюць зерне і рухаючы мэханізм, паводле якога млыны падзяляюцца на тры тыпы: вадзяныя, ветраныя (ці ветракі) і паравыя.
 
== Вадзяныя млыны ==
[[Выява:Mlyny u Polacku 1579.jpg|190пкс|міні|Вадзяныя млыны на р. [[Палата|Палаце]] ў [[Полацак|Полацку]], [[1579]]]]
[[Выява:Prakudzin-Horski_Mlyn_u_Polacku_1911-1912.jpg|190пкс|міні|Вадзяны млын ля Спаса-Эўфарасіньнеўскага манастыра ў [[Полацак|Полацку]], [[1911]]-[[1912]]]]
Вадзяныя млыны зьявіліся на Беларусі ў ХІІ-ХІІІ стст. першапачаткова пры гаспадарках князёў і заможных [[манастыр]]оў. Іх распаўсюджаньне магло адбыцца пад уплывам заходніх суседзяў, прыкладам ў палякаў вадзяныя млыны вядомы з ХІІ ст. Асобны артыкул прысьвечаны ўрэгуляваньню пытаньня будаўніцтва вадзяных мляноў маецца ў [[Статут 1529|статуце 1529]] года.На тэрыторыі Беларусі вадзяныя млыны шырока бытавалі да пачатку ХХ ст.,рыладам у адным [[Крычаўскае графства|Крычаўскім графстве]] ў [[1786]] годзе налічвалася 33 вадзяныя млыны.
 
Месцам усталяваньня млыноў звычайна былі берагі рэчак, рэк або праточных азёраў. Для павялічэньня вытворчасьці млына перад імі маглі стварацца штучныя ставы. Млыны на невялікіх ставах мелі адпаведныя памеры і будаваліся звычайна з дрэва, у той час як на вялікіх ставах маглі будавацца мураваныя дзьвухпавярховыя млыны.
Радок 10 ⟶ 11:
Асноўнымі тыпамі вадзяных млыноў былі:
*'''Колавыя''' - найбольш распаўсюджаны тып вадзяных млыноў, асноўнай часткай якога было вэртыкальнае кола дыямэтрам да 4 мэтраў, якое насаджвалася на гарызантальны вал і прыводзілася ў рух сілаю падаючай зьверху вады. Радзей сустракаюцца колавыя млыны ніжняга бою. Гарызантальная вось млынавага кола перадавала рух праз меншае па памерах кола з кулакамі, якое рухала гарызантальную шасьцярню, якая непарэдна круціла верхні камень жорнаў.
 
*'''Турбінныя''' - мелі распаўсюджаньне ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. Турбіна магла мець дыямэтр ад 1 да 4 мэтраў і значна павышала магутнасьць мэханізму ў параўнаньні з колам.
 
*'''Наплаўныя''' - мелі распаўсюджаньне на поўдні Беларусі. У адрозьненьні ад колавых млыноў іх колы прыводзіліся ў рух плыньню ракі. Асноваю для падобных млыноў служылі паромы ці баржы, на якіх мацавалася гарызантальная вось з некалькімі коламі.
 
== ПаветраныяВетраныя млыны ==
Ветраныя млыны, або ветракі распаўсюджваюцца на Беларусі значна пазьней за вадзяныя. Значны рост колькасьці ветракоў фіксуецца ў другой палове ХІХ ст. Найбольш ветракоў было ў паўднёвай Беларусі. Вертнаныя млыны падзяляюцца на два тыпы:
 
[[Выява:Belarus-SMFAL-Damatkanavichy-Windmill-1.jpg|190пкс|міні|Слупавы (стрыжнёвы) вятрак]]
*'''Шатровыя''' ветракі мелі васьмівугольную або круглую форму. Наверсе лася вежа (шапка) або шацёр, якая магла рухацца адпаведна накірунку ветра. У ёй усталёўваўся драўляны гарызантальны вал, да якога мацаваліся крылы, што прыводзіліся ў рух ветрам. Зьверху гэтая вежа накрывалася шатровым або двухсхільным дахам. Шацёр паварочваўся на крыжавіне пры дапамозе доўгага дышаля, які спускаўся да зямлі. Падобны дышаль мог складацца з некалькіх жэрдак і мацавацца з розных бакоў шатра. Ветрак меў 4-6 крылаў даўжынёю да 6 мэтраў, якія абшываліся або тонкаю шчапою, або абцягваліся парусінаю. У асноўным корпусе млына знаходзіліся жорны, перадатачны і іншыя мэханізмы. Дыямэтр асновы шатровага млына складаў ад 7-8 мэтраў. Асноўны корпус млына звычайна абшываўся дошкаю, у тоя час як яго ніжняя частка магла рабіцца з бярвеньняў.
 
*'''Слупавыя''' (або стрыжнёвыя) млыны звычайна мелі падмурак з бярвеньняў або каменьня, на якім мацавалася крыжавіна з тоўстага бярвеньня. Апошняя паварочвалася на тоўстым бервяне (таўшчынёю да 80-90 см). Рама з брусоў утварала аснову млына. Крыху меншая рама была і зьверху. Далей увесь гэты каркас абшываўся [[дошка]]ю, [[гонта]] або [[дранка]]ю. У заходніх і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі часта сустракаліся невялікія (дваровыя) слупавыя млыны (казлоўкі) вышынёю да 4-5 мэтраў.
 
== Паравыя млыны ==
 
== Літаратура ==