Кубак (посуд): розьніца паміж вэрсіямі

пасудзіна для вадкасьці
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
узята з ру
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:55, 5 кастрычніка 2008

Кубакпасудзіна невялікага аб'ёму (каля 200 мл), якая мае форму паўсфэры (з магчымымі варыяцыямі), да якой апцыянальна далучаная колцападобная «ручка» для трыманьня. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцьця гарачых напояў. У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есьці, у Японіі распаўсюджаны кубак бяз ручкі - піяла.

Гарбатны кубачак

Кубкі бываюць:

  • булёнавыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і заправачных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Ёмістасьць - 350-400 см³. Вырабляюць іх з дзьвюма (з процілеглых бакоў) ці з адной ручкамі.
  • гарбатныя. Выкарыстоўваюцца для падачы гарбаты, кава з малаком або вяршкамі, кавы па-варшаўску, какавы, шакаляду. Ёмістасьць - 200-250 см°.
  • кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы кавы чорнай (ёмістасьць - 75-100 см³) і кавы па-ўсходняму (ёмістасьць - 50-70 см³).