Малдаўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Гісторыя Малдовы перанесеная ў Малдаўскае княства: Гісторыя Малдовы будзе спасылацца на гэты артыкул
Gabix (гутаркі | унёсак)
д ен -> ён
Радок 3:
Ужо пры "''первых господарех воевод волоских и князей литовских... они мели межи собою братство и прыятельство и мир''". У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод ([[1363]]) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя [[Дунай|Дуная]] і [[Чорнае мора|Чорнага мора]]. Пасля спынення першай княскай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя [[Юры Карыятавіч|Юрыя Карыятавіча]] ([[1374]]), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасля падпісаньня [[Крэўская унія|Крэўскай уніі]] ([[1385]]) [[Ягайла]] пры падтрымцы [[Вітаўт|Вітаўта]] ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзэрэнітэт Польшчы. Пазней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у [[1391]] створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя [[Васіль I|Васіля І]]). У [[1399]] Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле. З канца [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся [[Свідрыгайла]], які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з [[ВКЛ]]. Hе выключана, што на мяжы [[14 стагодзьдзе|14]]–[[15 стагодзьдзе|15]] стагодзьдзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага ([[1400]]–[[1432]]) ад [[30 чэрвеня]] [[1401]] згаданы "''господин наш, великий князь Витовт''". Аднак больш хаpактэpнымi з'яўляюцца pаоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненнi. Вядомыя дагавоpы [[1415]], [[1431]] (з удзелам [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэну]]), [[1435]], [[1437]], [[1442]], [[1447]], [[1496]], [[1499]], [[1518]], [[1551]], [[1554]]. З [[1420]]-х да [[1480]]-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імперыі.
 
Паводле дагаваpаў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мiр (за выняткам вайны [[Маскоўская ддзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] з ВКЛ [[1492]]–[[1494]], у якой Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ей унiяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у [[1497]], [[1503]]–[[1505]], [[1509]], [[1531]], [[1535]]–[[1538]], не лiчачы шматлiкiх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымi магнатамi. Вялiкiя ж князi лiтоўскiя, нават калi былi адначасова i польскiмi каралямi, iмкнулiся ўнiкнуць канфлiктаў з Малдовай, улiчваючы настрой грамадства i перадусiм паноў-рады, якая паводле земскiх пpывiлеяў, пачынаючы з пpывiлея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэнне знешняй палiтыкi. Калi ў [[1509]], рыхтуючыся да вайны з Малдовай, [[Жыгiмонт І Стаpы]] прапанаваў удзел у ей Лiтве, енён атpымаў адказ паноў-рады: "''Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми... Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже уховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны''". На сойме у [[Вільня|Вiльнi]] у [[1532]] прадстаўнiкi Жыгiмонта Стаpога прасiлi дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы лiтоўскiя войскi. Аднак паны-рада адказалi, што "''около того намовяли зъ рыцерством великого князьства''", але яно "''произволить на то''" не рачыла, беручы пад увагу "''записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ''".
 
Hа пpыкладзе дачыненняў з Малдовай можна пpасачыць, што ў лiтоўскай знешняй палiтыцы, асаблiва да [[1569]], мелiся ўласныя прыярытэты, што адpознiвалi яе ад палiтыкi польскай. Часта гэтыя дачыненнi павiнны былi пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасць ВКЛ. Калi у [[1545]] малдаўскiя паслы сустрэлi [[Жыгімонт ІІ Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]] ў [[Люблiн|Люблiне]] па дарозе у [[Кракаў]], ен адаслаў iх у Вiльню, "''до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит''". У [[1551]] вальны сойм у Вiльнi згадзiўся "''прысегу учинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским''". У той жа час палякi падпiсваць мiрны дагавор адмовiлiся, адклаўшы яго да часоў "''лепшага вызнання крыўд, якiя нашым людзям пачынены''". Аналагiчны дагавоp (апошнi з гэтай сеpыi) быў заключаны ў [[1554]] з гаспадаром [[Аляксандар IV Лапушняну|Аляксандрам IV Лапушняну]]. Дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] (напрыклад, [[Крыштаф Радзiвiл|Крыштафам Радзiвiлам]] на мяжы [[16 стагодзьдзе|16]]–[[17 стагодзьдзе|17]] стагодзьдзяў, [[Януш Радзівіл|Янушам Радзівілам]] у сярэдзіне [[1640]]-х) і, як правіла, выражалі імкненне літоўскіх «сепаратыстаў» да большай незалежнасці ад Польшчы.