Крыжыкі-нулікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: es:Tres en línea
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1:
[[Выява:Tictactoe1.gif|rightсправа|Анімаваны прыклад гульні]]
'''Крыжыкі-нулікі''' - [[гульня на паперы]] для двух гульцоў, адзін зь якіх гуляе '''O''' (нулікамі), а іншы - '''X''' (крыжыкамі). Гульцы па чарзе ставяць, кожны свой значак, на полі 3x3. Традыцыйна першы ход робяць '''X'''. Той з супернікаў, хто здолее выставіць свае значкі ў адзін шэраг: па гарызанталі, вертыкалі ці дыяганалі - раней за другога, выйграе гульню.
 
У гэтай партыі выйграе першы гулец, X:
 
[[Выява:tic-tac-toe-game-1.png|centerцэнтар|Крыжыкі-нулікі, выйграе X]]
 
А гэта прыклад "нічыйнай" партыі:
 
[[Выява:tic-tac-toe-game-2.png|centerцэнтар|Крыжыкі-нулікі, нічыя]]
 
Гуляючы ў ''крыжыкі-нулікі'', вельмі хутка можна выявіць, што пры пэўнай ступені ўважлівасьці абодвух гульцоў любая партыя вядзе да нічыёй, у якім бы мейсцы ня быў бы пастаўлены першы крыжык. Таму найчасьцей за ўсё ў гэтую гульню гуляюць малыя дзеці; калі ім адкрываецца стратэгія бяспройгрышнай гульні, яны пераходзяць да болей разумова вытанчаных гульняў, такіх як, напрыклад, ''[[Кропкі (гульня)|кропкі]]''.
 
[[Выява:tic-tac-toe-game-tree.png|right300пкс|300px|thumbміні|Варыянты першых двух хадоў для гульні ў ''крыжыкі-нулікі''.]]
 
Прастата гульні робяць яе ідэальнай у якасьці педагагічнага інструмэнта для навучаньня прынцыпам [[Тэорыя гульняў|тэорыі гульняў]] і таксама галіны [[Штучны інтэлект|штучнага інтэлекту]], якая вырашае праблемы пошуку і пабудовы [[Дрэва гульні|дрэваў гульні]]. Не прадстаўляецца складаным напісаньне [[кампутарная праграма|кампутарнай праграмы]] для дасканалай гульні ў ''крыжыкі-нулікі'', трэба падлічыць 765 істотна адрозных пазыцыяў , ці 26 830 магчымых варыянтаў гульні. Усяго магчымыя 255168 варыянтаў гульні, за выняткам сыметрычных .