Кантрафорс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: lt:Kontraforsas
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
Радок 1:
[[Выява:Belarus-Ishkaldz-Holy_Trinity_Church-6.jpg|міні|250px250пкс|[[Апсіда]] [[Касьцёл Сьв. Троіцы (Ішкальдзь)|касьцёлу ў Ішкальдзі]], ўзмоцненая масіўнымі контрфорсамі]]
 
'''Контрфорс''' (ад [[француская мова|францускага]] ''contreforce'' — процідзейная сіла) — вэртыкальная канструкцыя ў форме выступа, рабра, папярочнай сьценкі са зьнешняга ці ўнутранага (унутраны контрфорс) боку сьцяны. Рэдка сустракаюцца контфорсы ў выглядзе асобна стаячага слупа-апоры, адасобленага ад збудаваньня. Прызначаны для ўзмацненьня сьцяны ў найбольш напружаным месцы і перайманьня ціску распору скляпеньняў.
 
[[Выява:Lincoln cathedral chapterhouse.JPG|міні|250px250пкс|зьлева|[[Капітуляр]] катэдры ў [[Лінкальн]]е мае контрфорсы ў выглядзе асобна стаячых слупоў, злучаных са сьцяною аркбутанамі.]]
 
Шырокае распаўсюджаньне ''контфорс'', як элемэнт канструкцыі, атрымаў у [[гатычная архітэктура|гатычнай архітэктуры]], што было зьвязана з фарміраваньнем т.зв. ''каркаснай структуры'' будынка. Сэнс палягаў у пераразьмеркаваньні цяжару скляпеньняў на пяты скляпеньняў (у [[раманская архітэктура|раманскай архітэктуры]] цяжар мураваных скляпеньняў пераходзіў на ўсю сьцяну), якія абапіраліся на сьцены звонку узмоцненыя ''контрфорсамі''. у [[базылікальны храм|базылікальных храмах]], дзе галоўны нэф быў вышэй за бакавыя дзеля перадачы цяжару на вонкавыя контрфорсы выкарыстоўвалі дадатковыя канструкцыі - т.зв. ''[[аркбутан]]ы'', якія ўялялі сабою палову аркі стральчатай формы. У далейшым каркасныя канструкцыі з выкарыстаньнем ''контрфорсаў'' і ''аркбутанаў'' шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры [[нэаготыка|нэаготыкі]].
 
[[Выява:Gotic3d2.jpg|міні|250px250пкс|Каркасная канструкцыя гатычнага храма, зьлева - сыстэма контрфорсаў і аркбутаўнаў, якія пераймаюць цяжар крыжовых гатычных скляпеньняў]]
У [[ВКЛ]] (у праватнасьці, на тэрыторыі сучаснай Беларусі) былі распаўсюджаны чатырохслуповыя [[зальны храм|зальныя храмы]], у якіх шырока выкарыстоўваліся магутныя зьнешнія контрфорсы, аднак ня было патрэбы ва ўжываньні [[аркбутан]]аў (зальны храм мае роўнавысокія нэфы). Рэдкае выключэньне уяўляе сабою перабудаваны [[Вітаўт]]ам ў пачатку XV ст. касьцёл [[Касьцёл Сьвв. Станіслава й Уладыслава (Вільня)|Сьвятога Станіслава ў Вільні]] у стылі нямецкай катэдральнай готыкі. Ён меў высокі цэнтральны [[нэф]], цяжар скляпеньняў якога пераймалі і перадавалі на бакавыя ''контрфорсы'' шэрагі [[аркбутан]]аў.