Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Беларуская служба "Радыё Ватыкана"''' - каталіцкая радыёстанцыя, што вядзе вяшчаньне на бела...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:34, 29 верасьня 2008

Беларуская служба "Радыё Ватыкана" - каталіцкая радыёстанцыя, што вядзе вяшчаньне на беларускай мове. Структурная адзінка "Радыё Ватыкана" заснаванага 12 лютага 1931.

Беларускую службу заснаваў у 1950 годзе кс. Пётар Татарыновіч, які стаўся яе кіраўніком да 1970 году, калі перадаў паўнамоцтвы Льву Гарошку.

Беларуская служба "Радыё Ватыкана" выходзіць у эфір штодзённа на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнет.

"Радыё Ватыкан" служыць голасам папы рымскага і каталіцкага касцёла ў дыялёгу са сьветам. У этэр падаюцца навіны каталіцкага сьвету, асьвятляецца розныя асьпекты хрысьціянскага жыцьця, абмяркоўваюцца праблемы.