Салінскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д polska wersja-gotowa
д выпраўленьне спасылак
Радок 3:
Паводле Салінскага дагавору прадугледжвалася літоўская дапамога Ордэну для заваявання [[Пскоўская рэспубліка|Пскова]] і ордэнская падтрымка ВКЛ для авалодання [[Наўгародская рэспубліка|Вялікім Ноўгарадам]] і паходу супраць [[Залатая Арда|Залатой Арды]]. Вітаўт абяцаў саступіць Ордэну [[Жмудзь]] да ракі Нявежыс і палову [[Судува|Судувы]]; у сваю чаргу, Ордэн абавязваўся не падтрымліваць прэтэнзій [[Свідрыгайла|Свідрыгайлы]] на трон ВКЛ.
 
Неафіцыйна Вітаўт заручыўся згодай Ордэна са сваімі планамі дабівацца поўнай незалежнасці ад [[Польшча|Польшчы]]; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага дагавору Вітаўт быў адзінадушна абвешчаны феадаламі ВКЛ “каралём Літвы і Русі”. Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля [[Ягайла|Ягайлы]], а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння адносінаў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама [[Маскоўскае княства|Маскоўскім]] і [[Цвярское Вялікае Княства|Цвярскім]] вялікімі княствамі. Рэальнай падтрымкі ў рэалізацыі сваіх экспансіянісцкіх планаў Вітаўт не атрымаў, што, у прыватнасці, абумовіла паражэнне войскаў ВКЛ у [[бітва на Ворскле 1399 году|бітве на Ворскле 1399 году]].
 
Умовы Салінскага дагавору былі ўдакладнены [[Рацёнжскі дагавор 1404 году|Рацёнжскім дагаворам 1404 году]], да якога далучылася і Польшча.