Сяргей Алейнікаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:31, 25 верасьня 2008

Сярге́й Яўге́ньевіч Але́йнікаў (нарадзіўся 7 лістапада 1961 у Менску) — выбітны беларускі футбаліст.

Гулец

Па гульнявым амплуа — паўабаронца.

Выступаў за клюбы:

  • «Дынама» (Менск) (1981—1989, капітан каманды ў 1985—1989)
  • «Ювэнтус» (Турын, Італія) (1989/1990, 30 матчаў, 3 галы)
  • «Лечэ» (Італія) (1990/1991-1992/1993, 29 матчаў у сэрыі А)
  • «Гамба» (Асака, Японія) (1993—1995, 83 матчы, 14 галоў)
  • «Адэвольдэ» (Удэвала, Швэцыя) (1996, 5 матчаў)
  • «Карыльяна» (Італія, аматарскі клуб, сэрыя «С2») (1997/98).
  • «Ананьі Фантана» (Італія, аматарскі клуб, сэрыя «D») (1998/99)(гулец/трэнер)

Дасягненьні

У чэмпіянатах СССР правёў 220 матчаў, забіў 31 гол. Чэмпіён СССР 1982, фіналіст Кубка СССР 1987.

  • Уладальнік Кубка Італіі 1990.

У эўрапейскіх кубкавых турнірах правёў 36 матчаў. Уладальнік Кубка УЭФА 1990.

За зборную СССР/СНД у 1984—1992 правёў 77 матчаў, забіў 6 галоў. Віцэ-чэмпіён Эўропы 1988, удзельнік чэмпіянату Эўропы 1992, чэмпіянатаў сьвету 1986 і 1990. Ляўрэат прызоў за адны з самых хуткіх галоў на чэмпіянаце сьвету 1986 (матч СССР — Вугоршчына, 4-я хвіліна) і чэмпіянаце Эўропы 1988 (матч СССР — Ангельшчына, 3-я хвіліна).

Выступаў за зборную сьвету супраць зборнай Бразыліі ў матчы, прысьвечаным 50-годзьдзю Пеле (Мілан, 1990 год).

У 1992—1994 выступаў за зборную Беларусі (4 матчы).

7 раз уваходзіў у сьпісы лепшых футбалістаў СССР. Тры разы прызнаваўся Лепшым футбалістам года ў Беларусі (1984, 1986, 1988). Заслужаны майстар спорту СССР (1988).

Па выніках апытаньня да 50-годзьдзя УЭФА быў прызнаны лепшым футбалістам Беларусі за 50 гадоў.

Трэнэр

У сэзоне 1998/99 трэніраваў італьянскую каманду «Ананьі Фантана» (серыя «D»). У сэзоне 2000/01 — «Понтэдэру» (сэрыя «D»). У 2003 г. (да траўня) — галоўны трэнэр «Тарпэда-Мэталург» (Масква). З чэрвеня па верасень 2003 г. — галоўны трэнэр у падмаскоўным клюбе «Видное». З сьнежня 2003 г. — каардынатар груп усіх узростаў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы ў Капэрціна, Італія. Трэнэр у філіяле футбольнай акадэміі клюба «Ювэнтус» у Лечэ (з 2005г.) З чэрвеня 2007 году трэнэр італьянскай каманды ФК Крас (з 6 дывізіёна Італіі)