Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: міні|200пкс|Вацлаў Аношка '''Вацлаў Аношка''' (1899, Магілёўшчына18 лютага [...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:56, 25 верасьня 2008

Вацлаў Аношка (1899, Магілёўшчына18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) – беларускі ўніяцкі сьвятар.

Вацлаў Аношка

Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасля эвакуацыі яе ў Кельцы.

Пасьвячоны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыям ў Ляхавічах Баранавіцкага павету.

З 1926 году служыў пробашчам вуніяцкай парафіі ў мясцовасці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды да яго прыяджаў дапамагаць беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. З 1935 да 1944 году ў Дзеляцічах на Наваградчыне.

Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове. З'яўляўся сябрам экзархальнай Рады Беларускага Экзархата. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Па вайне зьехаў у Польшчу.

Пахаваны на могілках каля Рабэрціну.

Вонкавыя спасылкі