Нойбурскія маёнткі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 1:
{{Артаграфія}}
'''Нойбургі''' ([[нямецкая {{мова-de|па-нямецку]]: ''Neuburger''}}) — дынастыя князёў нямецкага княства [[Нойбург]], прадстаўнікі якой на працягу [[1695]][[1744]] гадоў валодалі так званымі '''Нойбургскімі маёнткамі''' ў [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]] — [[Слуцкае княства|Слуцкім княствам]], [[Себежскае графства|Себежскім]] і [[Невельскае графства|Невельскім]] графствамі, [[Копысь|КопыссюКопысьсю]], [[Раманава|Раманавам]]м, [[Беліца (вёска)|Беліцай]], [[Кейданы|Кейданамі]], [[Біржы|Біржамі]], [[Заблудаў|Заблудавам]].
 
Пачатак утварэнню гэтага своеасаблівага анклава на тэрыторыі ВКЛ паклаў другі шлюб ([[10 жніўня]] [[1688]]) адзінай дачкі [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] ([[1620]] – [[1669]]) [[Людвіка Караліна Радзівіл|Людвікі Караліны]] (па-нямецку: Луізы Шарлоты; [[27 лютага]] ці [[9 сакавіка]] [[1667]] – [[25 сакавіка]] 1695) з князем нойбургскім [[Карл Філіп Нойбург|Карлам Філіпам]] ([[4 лістапада]] [[1661]] – [[31 снежнясьнежня]] [[1742]]), у [[1697]] годзе безпаспяховым прэтэндэнтам на польскую карону, з [[1716]] году курфюрстам-пфальцграфам Рэйнскім. Пасля смерці Людвікі Караліны яе ўладанні ў ВКЛ, спадчына Багуслава Радзівіла, перайшлі да двухгадовай дачкі Лізаветы Аўгусты Сафіі ([[17 сакавіка]] [[1693]] – [[30 студзеня]] [[1728]]), якой апекаваўся бацька, князь Карл Філіп Нойбург. З [[1717]] Лізавета Аўгуста Сафія была замужам за пфальцграфам Зульцбахскім Ёзэфам Карлам Эмануэлем (1693 – [[1729]]); пасля яе смерці “Нойбургскія маёнткі” перайшлі да трох дачок ад гэтага шлюбу: Лізаветы Аўгусты ([[17 студзеня]] [[1721]] – [[17 жніўня]] [[1794]]), Марыі Анны Шарлоты ([[22 чэрвеня]] [[1722]] – [[25 красавіка]] [[1790]]) і Марыі Францыскі Даратэі ([[16 чэрвеня]] [[1724]] – [[15 лістапада]] 1794), якімі ізноў апекаваўся Карл Філіп. Яго смерць у 1742 прыспешыла аднаўленне спадчынных праў [[Радзівілы|Радзівілаў]] на “Нойбургскія маёнткі”, якія на працягу паўстагоддзя былі сталым аб'ектам судовых разбіранняў і ўзброеных наездаў прэтэндэнтаў з буйных магнацкіх родаў ВКЛ. Пасля працяглых перамоў з Нойбургамі і іншымі зацікаўленымі бакамі іх уладальнікам [[22 мая]] [[1744]] стаў князь [[Геранім Фларыян Радзівіл]], якому давялося заплаціць 230 тысяч дукатаў кампенсацыі новаму курфюрсту-пфальцграфу Рэйнскаму Карлу Тэадору (1724 – [[1799]]), мужу Лізаветы Аўгусты, а таксама 2 млн. злотых [[Сапегі|Сапегам]], 1 млн. злотых прускаму каралю [[Фрыдрых II|Фрыдрыху II]] і іншым у якасці кампенсацыі.
 
Цэнтрам вялізарнай латыфундыі Нойбургаў у ВКЛ, у якой пасля Людвікі Караліны ніхто з іх не бываў, быў [[Слуцк]]. Усё кіраванне адбывалася праз эканомаў (з [[1682]] па [[1714]] гэтую пасаду займаў [[Станіслаў Незабытоўскі]]), злоўжыванні якіх выклікалі рэзкія пратэсты мясцовага насельніцтва, якія часта перарасталі ў паўстанні ([[1684]], [[1685]], 1695, [[1699]] і г.д.). Нягледзячы на высокія [[падатак|падаткі]] і злоўжыванні, Слуцк пры Нойбургах быў буйнейшым эканамічным цэнтрам [[Беларусь|Беларусі]], які па колькасці [[мануфактура|мануфактур]] і [[цэх|цэхаў]] і аб'ёме іх вытворчасці далёка пераўзыходзіў іншыя гарады. Экстэрытарыяльнасць “Нойбургскіх маёнткаў” спрыяла і большай, чым у іншых частках ВКЛ, рэлігійнай талерантнасці: праваслаўным Слуцкага княства было дазволена заставацца па-за [[Берасцейская ўнія|уніяй]] (толькі ў Слуцку налічвалася 14 праваслаўных цэркваў); Людвіка Караліна, гарачая прыхільніца [[кальвінізм|кальвінізму]], ўсяляк падтрымлівала гэтую канфесію, якой у [[1693]] годзе падаравала слуцкую друкарню, выдаткавала значныя сродкі на выданне тут [[Новы Тэстамент|Новага Тэстаменту]] на [[літоўская мова|літоўскай мове]]. Працяглая эканамічная і культурная адасобленасць “Нойбургскіх маёнткаў” ад ВКЛ праяўлялася і пазней: тут быў галоўны асяродак рэлігійнага “дысідэнцтва” ў ВКЛ, што выявілася, напрыклад, у [[Слуцкая канфедэрацыя 1767 году|Слуцкай канфедэрацыі 1767 году]].
 
== Крыніцы ==
 
{{Крыніца ЭГБ|[[Алесь Белы]]}}