Пётра Мсьціславец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Пётра Цiмафеявiч Мсьціславец''' (*пачатак 16 ст. - + пасьля 1602 р.) – друкар.
 
Нарадзiўся ў Мсьцiслаў [[Мсьцiслаўль|Мсьцiслаўлi]] ў сям’i купца Цiмафея i Еўдакii, ў якiх апроч Пятра было двое дзяцей. Па скону бацькi стрыечны брат мацi - майстра будаўнiк Васiль ўзяў хлочпыка да сябе вучням. Магчыма разам з дзязькам Пётра i апынуўся ў Маскве.
 
==Друкарская дзейнасць==
Радок 20:
Мсьцiславец у пасляслоўях да гэтых дзьвух выданьняў пералiчвае iмёны сваiх фундатараў - дзьвух Зарэцкiх i дзьвух Мамонiчаў. З удзячнасьцю пiша аб Зарэцкiх, аб тым як здолелi пасунуць яго да пачатку самастойнай працы - ''«понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело»''. Таксама з удзячнасьцю пiша аб Мамонiчах, якiя забясьпечылi яго памяшканьнем у сваiм доме i ва ўсiм ''«изобильно его довольствовали»''. Аб сваёй працы кажа вельмi сьцiпла – не жадае Боскага пакараньня за марнагубства дадзенага Богам таленту.
Тада ж у вiленскай друкарнi [[Мамонiчы|Мамонiчаў]] Мсьціславец выдаў «Часоўнік».
У тым жа року Мамонiчы па палiтчных матывах вырашылi прыпынiць працу сваей друкарнi. Верагодна гэта супярэчыла ўмовам памiж iмi i Пётрам, ён быў незадаволены спыненьнем выдавецкай дзейнасцi. Мсьціславец звярнуўся ў суд для падзела друкарскай маёмасцi, па [[вырак|выраку]] ён павiнен быў артымаць ўсе друкарскае абсталяваньне i 30 [[капа|коп]] грошей, а Кузьма Мамонiч кнiгi: Эвангельлi, Псалтыры i Часоўнiкi. Але вырак суда ня быў выкананы i друкарня стаяла апячатаная.
 
У 1577 року суд, верагодна па запыту Мсьціслаўца, пацьвердзiў мiнуларочны вырак на конт друкарскай маёмасцi.