Іван Офэнбэрг: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Іван Пятровіч Офэнбэрґ''' ([[1791]]-[[18 лютага]] [[1870]]) - [[расея|расейскі]] вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал ад кавалерыі, чалец Вайсковае Рады, інспэктар кавалерыі. З баронскага роду [[Офэнбэрґі|Офэнбэрґаў]].
 
Вайсковую службу пачаў у [[1807]] юнкерам у [[пскоў]]скім драгунскім палку й праз тры гады прызначаны прапаршчыкам, пасьля чаго быў пераведзены ў [[Сыбірскі грэнадэрскі полк]], у якім і прыняў удзел у [[Вайна 1812 году|вайне 1812]]. За адвагу й распарадчасьць, выказаныя ў бітвах [[5 жніўня|5]] і [[6 жніўня]] пад [[Смаленск]]ам, быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 4-й ступені. [[26 жніўня]] пад [[Барадзінская бітва|Барадзіном]] - ордэнам сьв. Уладзімера 4-й ступені з бантам, за справы пад [[Мажайск]]ам і [[Таруціна]]м - прызначаны штаб-ротмістрам, за [[Вязьма|Вязьму]] - ротмістрам. Удзельнік паходу расейскіх войскаў за мяжу, за [[Бітва пад Ляйпцыгам 1813 году|бітву пад Ляйпцыгам у 1813]] быў узнагароджаны ордэнам сьв. Ганны 2-й ступені, а ў наступным годзе атрымаў залатую шаблю, з надпісам "за адвагу".