Кітайскі каляндар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
д афармленьне
Радок 1:
Кітайскі каляндар'''Кіта́йскі калянда́р''' — [[месяцова-сонечны каляндар]], заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэньні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элемэнты як месячнага, так і сонечнага календароў. У [[Кітай|Кітаі]] ў шырокі ўжытак увайшоў [[Грэгарыянскі каляндар]], але месяцовы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэньня датаў традыцыйных сьвятаў, як, напрыклад, «Сьвята вясны» («Аджэ»), «Сьвята сярэдзіны восені» ды іншых.
 
Таксама месяцовы каляндар выкарыстоўваюць [[астроляг]]і, напрыклад, для вызначжньня найспрыяльнейшых дзён для [[вясельле|вясельляў]] альбо для адчыненьня ўстановаў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцовага календара, разьбітага на месяцы згодня зь месяцовым цыклем.
 
У Кітаі месяцовы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасьля ўвядзеньня грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцовы каляндар  — адпаведна  — старым.
 
== Варыянты ==
 
Іншыя падобныя календары альбо цалкам ідэнтычная кітайскаму (напрыклад, карэйскі), альбо падобныя да кітайскага, але маюць пэўныя адрозьненьні (ва віетнамскім календары  — Трус у задыякальным цыклі заменены на Ката; у тыбетскім календары — зьмененыя некалькі задыякальных назваў жывёлаў; у японскім календары — зьменены прынцып падзяленьня, з-за чаго зьяўляюцца адрозьненьні ў гадох зь іншымі календарамі).
 
Элемэнты кітайскага (кітайска-уйгурскага) календара дзякуючы мангольскім захопам зрабіліся таксама здабыткам [[ісьлям]]скіх народаў.