Ігар Гермянчук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Пачатак
 
Радок 2:
 
==Біяграфія==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Стракавічы]] [[Сьветлагорск|Сьветлагорскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Скончыў факультэт журналістыкі [[БДУ]]. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху, удзельнікаудзельнік "[[Майстроўня|Майстроўні]]", сябра партыі [[БНФ]]. У [[1990]] годзе ў 29-гадовым узросьце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]]. [[12 красавіка]] [[1995]] году Ігар Гермянчук разам зь іншымі дэпутатамі ад апазыцыі абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкам]] [[рэфэрэндум|рэфэрэндуму]] пра дзяржаўную [[беларуская мова|мову]] і [[Пагоня|сымболіку]]. У ноч на [[13 красавіка]] 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжаньняў і жортка зьбітыя [[АМОНам]] і спэцназам.
 
У 30-гадовым узросьце Ігар Гермянчук узначаліў газэту “[[Свабода]]”, якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым апазыцыйным выданьнем краіны. За антыпрэзыдэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Напрыканцы [[1997]] году газэта “Свабода” была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назовам “[[Навіны]]”.