Розьніца паміж вэрсіямі «Поцех»

24 байты дададзена ,  13 гадоў таму
д
выпраўленьне спасылак
д (недакладнасьць)
д (выпраўленьне спасылак)
'''Поцех''' — возера ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад [[Браслаў|Браслава]], каля вёскі [[Слабодка]]. Належыць да групы [[Браслаўскія азёры|Браслаўскіх азёр]].
 
Поцех знаходзіцца ў басэйне ракі [[Друйка (рака)|Друйка]]. Плошча возера складае 1,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,1 м. Даўжыня — 2,55 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,72 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,52 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,6 км².
 
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 10 мэтраў. На поўначы схілы прадстаўленыя камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтвораныя пяшчанай озавай градой вышынёй у 25—30 мэтраў. Града на поўдні аддзяляе Поцех ад возера [[Недрава]].