Струста: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д артаграфія, стыль
Радок 1:
{{Возера
|Назва = Струста
|Назва ў родным склоне = СтрустыСтруста
|Арыгінальная назва =
|Краіна = Беларусь
Радок 27:
'''Стру́ста''' — возера ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Знаходзіцца ў 4 км на поўнач ад [[Браслаў|Браслава]]. Уваходзіць у групу [[Браслаўскія азёры|Браслаўскіх азёр]]. Належыць да басэйна ракі [[Друйка (рака)|Друйка]].
 
== Апісаньне ==
* Плошча возера: 13 км².
* Найбольшая глыбіня: 23 м.
* Даўжыня берагавой лініі: 27,8 км.
* Плошча вадазбору: 223 км².
* Аб’ём вады: 94,3 млн. м³.
* Берагі нізкія, пераўвільготненыя.
 
Возера ўваходзіць у склад Браслаўскай азёрнай сыстэмы. Адно з найвялікшых азёраў Браслаўшчыны. Возера займае цэнтральнае месца ў групе. Плошча Струста складае 13 км², найбольшая глыбіня — 23 м. Даўжыня берагавой лініі вадаёма — 27,8 км, плошча вадазбору — 223 км². Аб’ём вады ў возеры складае 94,3 млн. м³. Берагі Струста нізкія, пераўвільготненыя.
 
Возера разьмяшчаецца ў катлавіне складанага тыпу. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—8 мэтраў. На поўначы вышыня схілаў сягае пад 25—30 мэтраў. Схілы абразійныя, парослыя [[хмызьняк]]ом і [[лес]]ам, часткова разараныя. Берагі нізкія, параўвільготненыя. На поўначы берагі зьліваюцца з схіламі.
Радок 40 ⟶ 35:
На возера ёсьць шмат [[затока|затокаў]] і 7 [[выспа]]ў агульнай плошчай 2,58 км². Найбуйнейшыя зь іх — [[Чайчын]], [[Шова]], [[Бярозаўскія]], [[Яленя]]. Глыбіні возера больш за 15 мэтраў складаюць каля 13% плошчы паверхні, а асноўная частка вадаёму мае глыбіню ад 5 да 15 мэтраў, займаючы 61% плошчы паверхні возера.
 
Прыбярэжная зона да глыбіні 3 мэтраў пяшчаная, трапляюцца гліны. Глыбей дно высланае [[ілглей|глеем]]ам, часткова сапрапелямі[[сапрапэль|сапрапэлем]].
 
Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа [[трысьнёг|трысьнягу]] і [[чарот]]у мае шырыню 300 мэтраў. Да глыбіні 6—7 мэтраў у возеры растуць харавыя водарасьці, [[эладэя]], [[рагалісьнік]], [[рдзест]]ы.
 
Струста зьяўляецца накапляльнікам вады, якая цячэ з поўначы, поўдня і захаду. Асноўны прыток вады ідзе праз шырокі праліў з возера [[Снуды]], шырыня якога складае да 80 мэтраў, а глыбіня дасягае 3 мэтраў. На захадзе ў возера ўпадае рака [[Акмяніца]]. Струста зручанае пратокамі з азёрамі [[Снуды]], [[Балойса]] і [[Ельня (возера)|Ельня]]. З возера праз праліў шырынёй да 40 мэтраў і глыбінёй 2—3 мэтры выцякае пратока ў возера [[Войса (возера)|Войса]]. З улікам добрага злучэньня возера з суседнімі [[вадаём]]амі Струста адносіцца да ліку пратокавых.
 
=== Гідрахімічны рэжым ===
 
Возера Струста характаразуецца нізкімі паказчыкамі пажыўных рэчываў, у прыватнасьці [[азот]]у і [[фосфар]]у. Адзначанае толькі нязначнае павелічэньне ўзроўню аманійнага азоту і [[жалеза]] ў калядонных пластах вады на максымальных глыбінях. Доўгі час гэтыя паказчыкі застаюцца нязьменнымі. Тое самае характэнрнае для празрыстасьці вады і ўстрыманьня арганічных рэчываў. Празрыстасьць вады складае 5—6 мэтраў улетку і 7—8 мэтраў узімку. Зьменлівасьць усіх гідрахімічных характарыстык возера вельмі слабая. Гэта сьведчыць пра тое, што ўзровень самаачышчэньня вадаёму дастаткова высокі, а экасыстэма мэзатрофнага тыпу, якая склалася ў возеры, зьяўляецца ўстойлівай.
 
== Флора і фаўна ==
 
У возеры выяўлены 31 від [[фітапланктон]]ных водарасьцяў. Найбольшы іх лік належыць да дыятомавых і складае 12 відаў. Па колькасьці і біямасе пераважаюць сіне-зялёныя водарасьці. У складзе заапланктону налічваецца 53 віды.
 
Па складзе іхтыяфаўны возера адносіцца да сінегова-сьнетковага. Тут выяўленыя 22 віды [[рыба]]ў. У возеры распаўсюджаныя [[рапушка|рапушкі]], [[сьняток|сьняткі]], [[сіг]]і, [[платва]], [[язь|язі]], [[лін]]ы і іншыя віды рыбаў. У [[1950]]—[[1970]] гадох возера зарыблялася [[чудзкі сіг|чудзкім сігам]], [[лешч|ляшчамі]] і [[вугор|вуграмі]]. Гэтыя рыбы набылі прамысловую вартасьць.
 
== Антрапагенны ўплыў ==
 
Уплыў чалавечай дзейнасьці на возера Струста прасочваецца, як і на іншых азёрах [[Браслаўскія азёры|Браслаўскай групы]], у штучным паніжэньні ўзроўня вады. У выніку гэтага ўтварылася пераўвільготненая [[пойма]], якая падзяляе высовія абразійныя схілы і саму ваду. Зьніжэньне ўзроўня вады паспрыяла зьяўленьню нізкай тэрасы вышынёй 1,5—2 мэтры, якая добра выражаная вакол [[выспа]]ў і на паўднёва-заходнім беразе. Вёскі і жывёлагалоўчыя фэрмы знаходзяцца на значнай адлегласьці ад возера Струста, таму прамы сьцёк прамысловых і бытавых водаў практычна адсутнічае, што вельмі важна для захаваньня мэзатрофнага рэжыму. Аднак вялікі антрапагенны ўплыў аказваецца на возера [[Балойса]], вада зь якога трапляе ў возера Струста.
 
== Гаспрадарка і рэкрэацыя ==
 
Возера Струста валодае значнымі запасамі чыстай вады, якая прыдатная для выкарыстаньня ў бытавых мэтах і ў шматлікіх галінах народнай гаспадаркі. Пэрспэктыўнае выкарыстаньне возера зьвязанае з разьвіцьцём рэкрэацый і рыбнай гаспадаркі.