Глеб Сьвятаслававіч Смаленскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Глеб Сьвятасла{{падстаноўка:націск}}вавіч Смале{{падстаноўка:націск}}нскі''' (?-12 жніўня [[139...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:42, 13 жніўня 2008

Глеб Сьвятасла́вавіч Смале́нскі (?-12 жніўня 1399) - смаленскі князь у 1392-1396, сын смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча. У Мсьціслаўскай бітве 1386 узяты ў палон войскамі ВКЛ. У 1391 аддадзены як закладнік вялікаму майстру Нямецкага ордэну. Вёў змаганьне з братам Юр’ем за валоданьне Смаленскам. Пасьля захопу Смаленска ў 1396 вялікім князем Вітаўтам Глеб зь дзецьмі накіраваны ў ВКЛ, дзе атрымаў маёнтак Палоннае. Загінуў у бітве на Ворскле 1399. Ад ягоных нашчадкаў пайшлі княскія роды Жыжэмскіх, Шаховічаў, Саламярэцкіх.