Вытворчасьць Ford у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
 
д выява, спасылкі
Радок 1:
[[Выява:Ford Transit biełaruskaj zborki.jpg|міні|250пкс|Ford Transit беларускай вытворчасьці]]
З [[1997]] па [[2000]] гады на заводзе «Форд Юніён» пад [[Менск]]ам зьбіраліся аўтамабілі маркі [[Ford Motor Company|Ford]]. [[12 траўня]] вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
 
== Гісторыя ==
 
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «[[Ford Motor Company|Форд Мотар]]», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.
 
Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў [[Беларусь|Беларусі]] і зьбіраўся заняць вялікую нішу на [[Расея|расейскім]] рынку.