Розьніца паміж вэрсіямі «Ford Motor Company»

3749 байтаў выдалена ,  13 гадоў таму
вытворчасьць у Беларусі — у асобны артыкул
д (удакладненьне)
(вытворчасьць у Беларусі — у асобны артыкул)
 
== Вытворчасьць Ford у Беларусі ==
{{Асноўны артыкул|Вытворчасьць Ford у Беларусі}}
 
З [[1997]] па [[2000]] гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. [[12 траўня]] вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.
 
Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў [[Беларусь|Беларусі]] і зьбіраўся заняць вялікую нішу на [[Расея|расейскім]] рынку.
 
Спрыяльныя ўмовы вытворчасьці аўтамабіляў былі зьвязаныя з тым, што ў [[1996]] годзе [[парлямэнт]] Беларусі ўхваліў скасаваньне мыты на камплектуючыя і абсталяваньне для вытворчасьці «Форд Юніён», а таксама адмену падатку на дадатковы кошт (ПДК) на 5 гадоў. Аднак увосень 1997 году [[Аляксандар Лукашэнка|прэзыдэнт Беларусі]] сваім указам узнавіў «роўныя ўмовы гаспадараньня» для ўсіх машынабудаўнікоў.
 
Амэрыканскі канцэрт пазбавіўся падаткавых ільготаў і захаваў толькі нязначныя падаткавыя паслабленьні. У [[Расея|Расеі]] цана Ford Transit падвысілася да 18 тысячаў даляраў, а па гэтай прычыне канкурэнцыю таннай расейскай «Газэлі» цаной у 5 тысячаў даляраў стварыць не атрымалася. Больш за тое, пасьля крызісу [[1998]] году ў Расеі аб’ём продажаў стаў значна падаць. За ўвесь [[1999]] год было прададзена толькі 440 легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў беларускай зборкі.
 
Пазьней плянавалася, што ў Беларусі будзе наладжаная вытворчасьць легкавіка Ford Escort, аднак высокая цана аўтамабіля, якая складала больш за 10 тысячаў даляраў, адштурхнула пакупнікоў.
 
[[12 траўня]] [[2000]] году кампанія «Форд Мотар» афіцыйна заявіла пра спыненьне вытворчасьці аўтамабіляў на заводзе СП «Форд-Юніён» пад Менскам. Алан Баці, прэзыдэнт «Форд Мотар Кампані» ў Расеі і [[СНД]] паведаміў: «Са шчырым спачуваньнем мы вымушаныя паведаміць пра спыненьне вытворчасьці мадэляў Escort і Transit на нашым заводзе ў Абчаку».
 
Усяго да тры гады ў Беларусі былі сабраныя 3660 машынаў маркі Ford. Укладаньні амэрыканскай кампаніі ў праект склалі 9,69 мільёны даляраў.
 
Пасьля спыненьня вытвочасьці аўтамабіляў завод быў прададзены і перапрафіляваны. Новым інвэстарам стала [[Ангельшчына|ангельская]] кампанія [[J&W Sanderson]], якая спэцыялізуецца на ін’екцыйным ліцьці плястмасавых кампанэнтаў для радыёэлектроннай прамысловасьці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Ford|выгляд=міні}}
* [http://www.ford.com/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.belgazeta.by/20000724.28/040150060/ «Форд» прадае завод у Абчаку] {{ref-ru}}
* [http://www.belgazeta.by/20000515.18/020020320/ Бывай, Форд] {{ref-ru}}
 
{{накід}}