Казімеж Людвік Бялінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Новая старонка: '''Казі{{падстаноўка:націск}}меж Лю{{падстаноўка:націск}}двік Бялі{{падстаноўка:націск}}нскі''' (...
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Казі́меж Лю́двік Бялі́нскі''' ({{мова-pl|Kazimierz Ludwik Bieliński}}; ?-[[24 сакавіка]] [[1713]]) - маршалак вялікі каронны, падкаморы надворны каронны, маршалак сойму, дыплямат. З шляхецкага роду [[Бялінскія гербы Юноша|Бялінскіх гербу Юноша]].
 
У [[1682]] ажаніўся зь Людвікай Марыяй Морштын, дачкой [[Анджэй Морштын|Анджэя Морштына]], у выніку чаго зблізіўся з прафранцускай партыяй. Староста тухольскі ад [[1679]], млаўскі [[1685]]-[[1693]], мальбарскі, асецкі, у [[1689]] падкаморы каронны, староста чэрскі [[1693]]. Пасол на соймы ў [[1683]], [[1688]], [[1690]]. У [[1688]] падпісаў у [[Бэрлін]]е дамову пра дасыл у [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]], якая ваявала з [[Турэччына]]й, [[Брандэнбург|брандэнбурскіх]] войскаў. У [[1697]] маршалак элекцыйнага сойму, у [[1699]] перадаў [[Аўгуст Моцны|Аўгусту ІІ]] дыплём пра ягонае абраньне. У [[1702]] маршалак надворны, ад канца году маршалак вялікі каронны, ад [[1703]] дзяржаўца Лапенікаў, ад [[1706]] староста гарвалінскі. У [[1704]]-[[1712]] у часе [[Паўночная вайна|Паўночнае вайны]] знаходзіўся ў [[Гданьск]]у, не ўстаючы адкрыта на аніводзін з бакоў. Кавалер [[Ордэн Белага Арла|ордэна Белага Арла]]. Пахаваны ў касьцёле сьвятога Яна ў [[Варшава|Варшаве]].
 
Ягонымі дзецьмі былі Катажына, Уршуля, Тарэса, [[Марыя Ганна Морштын|Марыя Ганна]], [[Францішак Бялінскі|Францішак]], [[Міхал Бялінскі|Міхал]].