Ford Motor Company: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д удакладненьне
Радок 24:
'''Ford Motor Company''' ({{мова-be|Форд Мотар Компані}}) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаній [[Fortune 1000]] 2007 года і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацый [[Fortune Global 500]] 2007 года (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 года). [[Штаб-кватэра]] — у горадзе [[Дырборн]] (прыгарад [[Дэтройт]]а, штат [[Мічыган]]).
 
== Вытворчасьць Ford у Беларусі ==
 
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.