Ford Motor Company: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: аўтафарматаваньне артыкула
дапаўненьне
Радок 24:
'''Ford Motor Company''' ({{мова-be|Форд Мотар Компані}}) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаній [[Fortune 1000]] 2007 года і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацый [[Fortune Global 500]] 2007 года (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 года). [[Штаб-кватэра]] — у горадзе [[Дырборн]] (прыгарад [[Дэтройт]]а, штат [[Мічыган]]).
 
== Ford у Беларусі ==
== Cпасылкі ==
 
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.
 
Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў [[Беларусь|Беларусі]] і зьбіраўся заняць вялікую нішу на [[Расея|расейскім]] рынку.
 
Спрыяльныя ўмовы вытворчасьці аўтамабіляў былі зьвязаныя з тым, што ў [[1996]] годзе [[парлямэнт]] Беларусі ўхваліў скасаваньне мыты на камплектуючыя і абсталяваньне для вытворчасьці «Форд Юніён», а таксама адмену падатку на дадатковы кошт (ПДК) на 5 гадоў. Аднак увосень 1997 году [[Аляксандар Лукашэнка|прэзыдэнт Беларусі]] сваім указам узнавіў «роўныя ўмовы гаспадараньня» для ўсіх машынабудаўнікоў.
 
Амэрыканскі канцэрт пазбавіўся падаткавых ільготаў і захаваў толькі нязначныя падаткавыя паслабленьні. У [[Расея|Расеі]] цана Ford Transit падвысілася да 18 тысячаў даляраў, а па гэтай прычыне канкурэнцыю таннай расейскай «Газэлі» цаной у 5 тысячаў даляраў стварыць не атрымалася. Больш за тое, пасьля крызісу [[1998]] году ў Расеі аб’ём продажаў стаў значна падаць. За ўвесь [[1999]] год было прададзена толькі 440 легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў беларускай зборкі.
 
Пазьней плянавалася, што ў Беларусі будзе наладжаная вытворчасьць легкавіка Ford Escort, аднак высокая цана аўтамабіля, якая складала больш за 10 тысячаў даляраў, адштурхнула пакупнікоў.
 
[[12 траўня]] [[2000]] году кампанія «Форд Мотар» афіцыйна заявіла пра спыненьне вытворчасьці аўтамабіляў на заводзе СП «Форд-Юніён» пад Менскам. Алан Баці, прэзыдэнт «Форд Мотар Кампані» ў Расеі і [[СНД]] паведаміў: «Са шчырым спачуваньнем мы вымушаныя паведаміць пра спыненьне вытворчасьці мадэляў Escort і Transit на нашым заводзе ў Абчаку».
 
Усяго да тры гады ў Беларусі былі сабраныя 3660 машынаў маркі Ford. Укладаньні амэрыканскай кампаніі ў праект склалі 9,69 мільёны даляраў.
 
Пасьля спыненьня вытвочасьці аўтамабіляў завод быў прададзены і перапрафіляваны. Новым інвэстарам стала [[Ангельшчына|ангельская]] кампанія [[J&W Sanderson]], якая спэцыялізуецца на ін’екцыйным ліцьці плястмасавых кампанэнтаў для радыёэлектроннай прамысловасьці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Ford|выгляд=міні}}
* [http://www.ford.com/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.belgazeta.by/20000724.28/040150060/ «Форд» прадае завод у Абчаку] {{ref-ru}}
* [http://www.belgazeta.by/20000515.18/020020320/ Бывай, Форд] {{ref-ru}}
 
{{накід}}